Энергетычны факультэт БНТУ
Энергетычны факультэт (ЭФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Энергетычны факультэт | |
---|---|
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
![]() | |
Заснаваны | 1920 |
Дэкан | Панамарэнка Яўген Генадзевіч |
Адрас | Мінск, праспект Незалежнасці, 65/2 |
Тэлефон | (017) 292-42-32 |
bntu.by/ef.html |
ГісторыяПравіць
Гісторыя энергетычнага факультэта пачынаецца ў 1920 годзе са стварэннем Беларускага політэхнічнага інстытута. Адным з факультэтаў створанага інстытута быў электратэхнічны факультэт, які з’яўляецца папярэднікам энергетычнага факультэта. Факультэт быў створаны для падрыхтоўкі кадраў для рэалізацыі плана ГОЭЛРО.
У 1973 годзе з энергетычнага факультэта быў выдзелены факультэт прамысловай энергетыкі. У 1978 годзе энергетычны факультэт быў зноў падзелены на два факультэты — электратэхнічны і цеплаэнергетычны. У 1986 годзе тры факультэты аб’ядноўваюцца ў адзін пад назвай энергетычны.
Склад факультэтаПравіць
Факультэт мае ў сваём складзе наступныя кафедры:
- Прамысловая цеплаэнергетыка і цеплатэхніка
- Цеплавыя электрычныя станцыі
- Эканоміка і арганізацыя энергетыкі
- Электразабеспячэнне
- Электратэхніка і электроніка
- Электрычныя сістэмы
- Электрычныя станцыі
СпасылкіПравіць
- Энергетычны факультэт БНТУ на сайце БНТУ