Энергія
Эне́ргія (грэч. enérgeia — дзейнасць) — здольнасць матэрыяльных сістэм выконваць работу пры пераходзе з аднаго стану ў іншы; агульная мера розных форм руху матэрыі.
Энергія | |
---|---|
, | |
Размернасць | |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Дж |
СГС | эрг |
У фізіцы разглядаюцца розныя віды энергіі: механічная, цеплавая, электрамагнітная, гравітацыйная, ядзерная (атамная). Устаноўлена, што ўсе формы руху матэрыі ўзаемна ператвараюцца адна ў адну, што адпавядае пераходу аднаго віду энергіі ў іншыя. Ад аднаго цела да іншага энергія перадаецца толькі ў форме работы (пры сілавым узаемадзеянні) ці цеплыні (пры цеплаабмене).
Спецыяльная тэорыя адноснасці ўстанаўляе ўніверсальную сувязь паміж энергіяй і масай цела: E=mc², дзе c — скорасць святла ў вакууме. Квантавая механіка паказвае, што энергія некаторых сістэм (напрыклад, атамаў і малекул) можа прымаць дыскрэтныя значэнні (рад значэнняў).
Вызначэнне энергіі як фізічнай характарыстыкі матэрыяльнай сістэмы даў У. Томсан (1853). Сам тэрмін упершыню ўжыў Т. Юнг (1807). Важны пачатковы ўклад у развіццё паняцця энергіі зрабілі Б. Румфорд (1798) і С. Карно (1824).
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- А. І. Болсун, У. М. Сацута. Энергія // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — 656 с.: іл., карты. С. 463.
- Энергія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 129.
- Энергия — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі