Энрыке Пенья Ньета

Энрыке Пенья Ньета (ісп.: Enrique Peña Nieto; нар. 20 ліпеня 1966, Атлакамулька) — мексіканскі палітык, былы прэзідэнт Мексікі (1 снежня 2012 года — 1 снежня 2018 года). У 20052011 гадах быў губернатарам штата Мехіка. Прадстаўнік Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі.

Энрыке Пенья Ньета
ісп.: Enrique Peña Nieto
Governor of the State of Mexico[d]
16 верасня 2005 — 16 верасня 2011
Папярэднік Arturo Montiel Rojas[d]
64-ы Прэзідэнт Мексікі
1 снежня 2012 — 1 снежня 2018
Папярэднік Феліпэ Кальдэрон
Пераемнік Андрэс Мануэль Лопес Абрадор
Нараджэнне 20 ліпеня 1966(1966-07-20)[1][2] (58 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Enrique Peña Nieto
Жонка Анхеліка Рывера[d][3]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт enriquepenanieto.com (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З пачатку 90-х гадоў займаў розныя пасады ў складзе ўрада штата Мехіка, у 1993-98 гадах кіраваў апаратам Сакратарыята эканамічнага развіцця штата. У 1999—2000 гадах быў намеснікам сакратара ўрада, у 2000-02 гадах узначальваў Інстытут сацыяльнай бяспекі штата Мехіка і муніцыпалітэтаў, быў віцэ-прэзідэнтам савета па комплексным развіцці сям’і. У 2003-04 гадах быў дэпутатам мясцовага парламента. У 2005 годзе стаў адзіным кандыдатам ад Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі і Партыі зялёных на выбарах у губернатары штата Мехіка і перамог на іх, набраўшы 49 % галасоў. На пасадзе губернатара надаваў асаблівую ўвагу будаўніцтву хуткасных аўтадарог і развіццю грамадскага транспарту для паляпшэння сувязі штата з федэральнай акругай Мехіка, а таксама развіццю аховы здароўя.

У канцы 2011 года сышоў з пасады губернатара і зарэгістраваўся кандыдатам у прэзідэнты. Іншыя магчымыя кандыдаты ад ІРП знялі свае кандыдатуры, і Пенья стаў адзіным кандыдатам ад партыі. Перамог на выбарах, набраўшы 38,21 % галасоў (у Мексіцы не праводзіцца другі тур).

Зноскі

  1. Enrique Peña Nieto // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Davos 2014 Participant List
  3. The soap opera life of Mexico's next first lady — 2012.

Спасылкі

правіць