Энтані Джон Блінкен (англ.: Antony John Blinken; 16 красавіка 1962, Нью-Ёрк) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША (2015—2017), дзяржаўны сакратар ЗША з 26 студзеня 2021 года.

Энтані Блінкен
англ.: Antony Blinken
18-ы Намеснік дзяржсакратара ЗША[d]
9 студзеня 2015 — 20 студзеня 2017
Папярэднік Вендзі Шэрман
Пераемнік Thomas A. Shannon, Jr.[d]
Намеснік саветніка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы[d]
20 студзеня 2013 — 9 студзеня 2015
71-ы дзяржаўны сакратар ЗША
з 26 студзеня 2021
Папярэднік Дэніэл Бэнэт Сміт[d]
Нараджэнне 16 красавіка 1962(1962-04-16)[1][2] (62 гады)
Бацька Дональд Блінкен[d][4]
Жонка Эван Раян[d][5]
Веравызнанне іўдаізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, адвакат, журналіст, managing partner
Месца працы
Узнагароды
Order of Prince Yaroslav the Wise, 2nd class кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Літвой»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын Дональда Блінкена з сям’і ўплывовага нью-ёркскага юрыста і Джудыт Блінкен, менеджара танцавальнай трупы Мерса Канінгема. Скончыў прыватную нью-ёркскую школу Далтона. У 1970 годзе бацькі развяліся, а праз год яго маці выйшла замуж за польскага юрыста, які выжыў у Халакосце, пісьменніка Самюэля Пізара і пераехала разам з сынам у Парыж, дзе кіравала Амерыканскім цэнтрам для студэнтаў і мастакоў. У 1984 годзе Блінкен скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, працягнуў навучанне ў Калумбійскім універсітэце[7].

Спічрайтар прэзідэнта Біла Клінтана[8].

На працягу першага тэрміна Барака Абамы ў 2009—2013 гадах працаваў саветнікам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна[9].

У 2013—2015 гадах з’яўляўся намеснікам саветніка па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША, у 2015—2017 гадах — намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША[10].

У 2018 годзе заснаваў разам былой памочніцай міністра абароны ЗША па палітычных пытаннях Мішэль Флурнуа кансалтынгавую фірму WestExec Advisors[11].

У лістападзе 2020 года Джо Байдэн назваў яго будучым дзяржсакратаром ЗША ў сваёй камандзе[12]. 26 студзеня 2021 года Сенат большасцю галасоў зацвердзіў кандыдатуру Блінкена на пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША[13].

Асабістае жыццё правіць

Жанаты з каталічкай ірландскага паходжання Эван Раян, унучкай былога кіраўніка Сакрэтнай службы ЗША, якая пачынала сваю кар’еру ў 1990-я гады як намесніца Першай лэдзі ЗША[14].

Зноскі

  1. Jewish Virtual Library — 1998.
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress.
  3. Jewish Virtual Library — 1998.
  4. а б в г д Momtaz R., Herszenhorn D. M. Nine things to know about Antony Blinken // PoliticoCity of Brussels: Springer Science+Business Media, 2020. Праверана 25 лістапада 2020.
  5. WEDDINGS; Evan Ryan, Antony Blinken // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2002. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 8 сакавіка 2021.
  6. а б The World According to Tony Blinken—in the 1980sWashington: 2021. — ISSN 2381-1595
  7. Jason Horowitz. Antony Blinken steps into the spotlight with Obama administration role (англ.). The Washington Post (15 верасня 2013). Праверана 11 лістапада 2020.
  8. Demetri Sevastopulo. Biden’s ‘alter ego’ Antony Blinken tipped for top foreign policy job (англ.). Financial Times (23 лістапада 2020). Праверана 23 лістапада 2020.
  9. Omri Nahmias. Who is on Biden’s foreign-policy team, and what are their positions? (англ.). The Jerusalem Post (20 ліпеня 2020). Праверана 11 лістапада 2020.
  10. Michael Martina, Simon Lewis, Arshad Mohammed. Biden confidant Antony Blinken expected to get key foreign policy role (англ.). Reuters (11 лістапада 2020). Праверана 11 лістапада 2020.
  11. Marianne Levine and Theodoric Meyer. Former Obama officials launch strategic advisory firm (англ.). Politico (16 лютага 2018). Праверана 13 лістапада 2020.
  12. Байдэн назваў імя будучага дзяржсакратара ЗША(недаступная спасылка), Радыё Свабода, 23-11-2020
  13. Ентоні Блінкер — новий держсекретар США: що про нього відомо, 24 канал, 26-01-2021
  14. Corine Lesnes. Ils feront le monde (10/43) : Antony Blinken, l'étoile montante de la diplomatie américaine (фр.). Le Monde (29 ліпеня 2014). Праверана 11 лістапада 2020.

Спасылкі правіць