Эн Брэдстрыт
Эн Брэдстрыт (англ.: Anne Bradstreet; каля 1612—1672) — паэтэса, аўтарка першай амерыканскай друкаванай кнігі вершаў.
Эн Брэдстрыт | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Ann Dudley |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1612[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1672[3][4][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Thomas Dudley[d][5][6][…] |
Маці | Dorothy Yorke[d][6][7] |
Муж | каля Simon Bradstreet[d] |
Дзеці | Dudley Bradstreet[d], John Bradstreet[d], Samuel Bradstreet[d], Sarah Bradstreet[d], Dorothy Bradstreet[d], Simon Bradstreet[d], Mercy Bradstreet[d] і Hannah Ann Wiggin[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, філосаф |
Мова твораў | англійская |
![]() |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзілася і атрымала адукацыю ў Англіі, была дачкой эканома графскага маёнтка. Яна эмігравала ў Амерыку разам з усёй сям’ёй ва ўзросце 18 год. Яе муж стаў, у рэшце рэшт, губернатарам калоніі Масачусецкай затокі, якая пазней ператварылася ў горад Бостан.
Творчасць
правіцьУ творчасці Эн Брэдстрыт аддавала перавагу доўгім рэлійным паэмам і вершам на такія традыцыйцныя тэмы, як, напрыклад, поры года. Аўтарка дасціпных вершаў на тэмы штодзённага жыцця, а таксама поўных пяшчоты і любові вершаў, прысвечаных мужу і дзецям. Яна захаплялася англійскай метафізічнай паэзіяй, таму яе кніга «Дзясятая муза, якая ўзнікла нядаўна ў Амерыцы» (1650) адлюстроўвае ўплыў Эдмунда Спенсера, Філіпа Сіднея, а таксама іншых англійскіх паэтаў. Кніга была надрукавана ў Англіі, бо ў першыя гады існавання амерыканскіх калоніяў у іх не было друкарскіх варштатаў. Паэтэса часта скарыстоўвае складаныя параўнанні альбо пашыраныя метафары. Яе твор «Да майго дарагога і любага мужа» (публ. 1678) заснаваны на ўсходняй вобразнасці, тэме кахання і ідэі параўнання, якая была вельмі папулярнай у Еўропе ў тыя часы, але яна надае гэтаму рэлігійны сэнс у заключнай частцы паэмы.
Зноскі
- ↑ Swartz A. Anne Bradstreet // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anne Bradstreet // WomenWriters Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anne Bradstreet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anne Bradstreet // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 130.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Kindred Britain
Літаратура
правіць- Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]