Трохцарства
(Пасля перасылкі з Эпоха Трохцарства)
Тро́хца́рства, Эпоха Трох Царстваў, Саньго́ (кіт. трад. 三國, спр. 三国, піньінь Sānguó, пал. Саньго) — перыяд у гісторыі Кітая (220—265 або 220—280), калі пасля распаду імперыі Хань ён быў падзелены на тры царствы (Вэй, У і Шу), якія вялі паміж сабой войны за гегемонію над усёй краінай.
Гістарычная дзяржава | |
Трохцарства | |
---|---|
![]() |
|
|
|
![]() |
У пачатку эпохі дамінавала царства Шу, але ў 263 г. знясіленае ўнутранай барацьбой яно было заваявана царствам Вэй. У 265 г. уладу ў царстве Вэй захапіў палкаводзец Сыма Янь, які заснаваў дынастыю Цзінь (265—420), а ў 280 г. канчаткова заваяваў царства У.
Перыяд Трохцарства адлюстраваны ў гістарычным рамане 14 ст. «Апавяданні з гісторыі Трохцарства».
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Саньго // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трохцарства