Эпі́тэт (ад стар.-грэч.: ἐπίθετον — прыкладзенае) — вызначэнне пры слове, якое ўплывае на яго выразнасць. Выяўляецца пераважна прыметнікам, але таксама прыслоўем (горача любіць), назоўнікам (весялосці шум), лічэбнікам (другое жыццё), дзеясловам (жаданне забыцца).

Эпітэт — слова або цэлы выраз, які, праз сваю структуру і асаблівую функцыю ў тэксце, набывае некаторае новае значэнне або сэнсавае адценне, дапамагае слову (выразу) здабыць маляўнічасць, насычанасць. Нярэдка ўжываецца ў прозе, найперш у прадстаўнікоў лірычнай стылёвай плыні (у Янкі Брыля: шчодрае неба, пераспелы жаніх, босая вёска, малады смех, бязлобая галава, казённыя вочы), асабліва часта — у паэзіі. Эпітэт адрозніваецца ад звычайнага граматычнага азначэння сваёй пераноснай, вобразнай сутнасцю. У мастацкіх творах азначэнне і эпітэт ужываюцца, звычайна, побач, ствараючы агульны яскравы малюнак. Эпітэт — адзін з самых дзейсных і шырока распаўсюджаных паэтычных тропаў.

Тыпы эпітэтаў

правіць
  • Метафарычныя (сінія песні мора, зялёнае полымя дрэваў).
  • Гіпербалічныя (чалавек-гара).
  • Складаныя (светлавокая радасць).
  • Іранічныя (дыпламаваны баран, шматступенчатыя дурні).
  • Устойлівыя (конь вараненькі, гады маладыя, доля горкая), часцей за ўсё сустракаюцца ў фальклоры.

Літаратура

правіць