Эра Ярнефельт (фінск.: Erik (Eero) Nikolai Järnefelt, 8 лістапада 1863, Выбарг — 15 лістапада 1937) — фінскі мастак.

Эра Ярнефельт
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Erik (Eero) Nikolai Järnefelt
Дата нараджэння 8 лістапада 1863(1863-11-08)
Месца нараджэння Выбарг, Вялікае Княства Фінляндскае
Дата смерці 15 лістапада 1937(1937-11-15) (74 гады)
Месца смерці Хельсінкі, Фінляндыя
Месца пахавання
Падданства Расійская імперыя (да 1917)
Грамадзянства Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Бацька August Aleksander Järnefelt[d]
Маці Elisabeth Järnefelt[d]
Жонка Saimi Järnefelt[d]
Дзеці Heikki Järnefelt[d]
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў на Johannes Gebhard[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1883-85) і акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1886-91). Пісаў партрэты фінскай інтэлігенцыі: Я. Сібеліуса (1892), І. Ф. Пальмена (1892); жанравыя карціны на тэмы паўсядзённай працы і быту фінскага народа: «Гаспадар і батракі» (1893), «Дзеці гуляюць» (1895). Аўтар насценнай размалёўкі ўніверсітэта Хельсінкі (1916-20). Творы вылучаюцца гучным каларытам, класічна завершанай кампазіцыяй.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 302. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі правіць