Эрбіль

горад у Іраку

Эрбіль (араб. اربيل‎‎, па-курдску: Hawler) — горад у паўночным Іраку, размешчаны на заходнім узгор'і Курдскіх гор, паміж рэкамі Вялікі і Малы Заб, сталіца іракскай правінцыі Эрбіль і сталіца Курдскай аўтаномнай акругі, з насельніцтвам каля 900 тыс. чалавек.

Горад
Эрбіль
сарані ھەولێر
курд.: Hewlêr
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 12 000 км²[1]
Вышыня цэнтра
420 ± 1 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 846 000 чал. (2015)
Нацыянальны склад
курды, асірыйцы
Канфесійны склад
мусульмане, хрысціяне, язіды
Часавы пояс
Тэлефонны код
66
Паштовыя індэксы
44001
Эрбіль на карце Ірака
Эрбіль (Ірак)
Эрбіль
Эрбіль (Ірак)
Эрбіль

Гісторыя правіць

Эрбіль адзін з самых старых гарадоў на свеце, існуюць звесткі аб тым, што горад мае 8000-гадовую гісторыю. У прадмесцях горада знойдзена нават старажытнае паселішча неандэртальцаў. Самыя старыя дакументальныя звесткі адносяць да старажытнага асірыйскага горада Арабіл ці Арабел датуюцца 3 тысячагоддзем да н.э. У асірыйскія часы лічыўся прысвечаным багіні Іштар. У храме Іштар быў аракул: жрыцы, у экстатычным стане, давалі прадказанні; як і ва ўсіх храмах гэтай багіні, жрыцы аддаваліся храмавай прастытуцыі. Магчыма з гэтых часоў застаўся курган вышынёй 30 м, які знаходзіцца ў цэнтры сучаснага Эрбіля, на якім знаходзяцца руіны старога турэцкага форту.

У часы персідскага валадарства праз горад, вядомы з грэчаскіх крыніц як Арбелы, праходзіла так званая «Царская дарога», якая злучала цэнтр Персідскай дзяржавы з Эгейскім узбярэжжам.

На поўнач ад Арбіла знаходзяцца Гаўгамелы, каля якіх Аляксандр Македонскі ў бітве 331 г. да н.э. перамог войска персаў. Пасля паражэння Дарый III бег праз гэты горад, і саму бітву антычныя гісторыкі завуць Бітвай пры Арбелах.

У III ст. да н.э. — III ст. сталіца невялікага царства Адыябена (або «Арбелітыда»), падуладнага Парфіі, затым увайшоў у якасці сталіцы намесніцтва ў склад дзяржавы Сасанідаў. Адыябена вядома ў яўрэйскай традыцыі тым, што яе кіраўнікі напачатку н.э. прынялі іўдаізм; але асноўнай рэлігіяй насельніцтва да канца антычнасці стала хрысціянства.

З 642 года Эрбиль, разам з усёй Месапатаміяй, трапляе пад уладу арабаў і пачынае ісламізавацца.

У 1258 годзе горад пасля гадавой аблогі захапілі манголы і валодалі ім да 1410 года (гэта значыць да смерці Цімура). Затым ім валодалі недаўгавечныя дзяржавы Кара-Каюнлу і Ак-Каюнлу і шах Ісмаіл Сефевід. У апошняга горад у 1517 годзе аднялі туркі, чыя ўлада захоўвалася роўна 400 гадоў. У лістападзе 1918 года Эрбіль быў заняты англічанамі, якія зрабілі яго сталіцай асобнага губернатарства. З 1921 года ў складзе Ірака.

З 1974 года Эрбіль — сталіца Курдскай аўтаномнай акругі. З 2003 года ўжываецца і курдская назва горада Хаўлер, а арабскія надпісы замяняюцца курдскімі.

Гарады-пабрацімы правіць

Спасылкі правіць

  1. а б http://www.citypopulation.de/Iraq-Cities.html