Эрнан Крэспа
Эрна́н Хо́рхэ Крэ́спа (ісп.: Hernan Jorge Crespo; нар. 5 ліпеня 1975, Фларыда, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст і трэнер, ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (1995—2007). Уключаны ў афіцыйны спіс найлепшых футбалістаў свету, складзены ў 2004 годзе ў гонар 100-годдзя ФІФА.
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Эрнан Хорхэ Крэспа | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Вальданіта[заўв 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 ліпеня 1975[1][2][…] (49 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ера
правіцьКрэспа дэбютаваў у клубе «Рывер Плэйт» у сезоне 1993/94, забіў у дэбютным сезоне 13 галоў у 25 матчах і дапамог сваёй камандзе выйграць чэмпіянат Аргенціны («апертура» 1993). У 1994 годзе ён зноў становіцца чэмпіёнам Аргенціны ў складзе «Рывер Плэйта». У 1996 годзе Крэспа прыводзіць «Рывер» да перамогі ў Кубку Лібертадорэс, зрабіўшы дубль у першым фінальным матчы на сваім полі. На Алімпіядзе-1996 у складзе зборнай Аргенціны Крэспа заваяваў срэбны медаль і стаў найлепшым бамбардзірам турніру з 6 галамі.
У жніўні 1996 года Крэспа перайшоў у «Парму» і ў першым сезоне забіў 12 галоў у 27 матчах. У 1999 годзе ў складзе «Пармы» стаў уладальнікам Кубка Італіі і Кубка УЕФА, у фінальным матчы гэтага турніру ў Маскве супраць марсельскага «Алімпіка» (3:0) Крэспа забіў першы гол.
У 2000 годзе Крэспа перайшоў у «Лацыа» за рэкордную суму 35,5 мільёна фунтаў. У першым сезоне ў «Лацыа» Крэспа стаў найлепшым бамбардзірам Серыі А з 26 галамі.
У 2002 годзе міланскі «Інтэр» набыў яго за 40 мільёнаў фунтаў на замену Раналду. За адзін сезон у «Інтэры» Крэспа забіў 7 галоў у 18 матчах у Серыі А і 9 галоў у 12 матчах у Лізе чэмпіёнаў. З-за траўмы яму прыйшлося прапусціць 4 месяцы ў 2003 годзе, і шмат хто лічыў, што ён ужо не выйдзе на свой ранейшы ўзровень.
У жніўні 2003 года Крэспа перайшоў за 16,8 мільёнаў фунтаў у лонданскі «Чэлсі», але не прыйшоўся да двара ў клубе, згуляўшы ва ўсіх турнірах 31 матч і забіўшы 12 галоў. Пасля таго, як улетку 2004 года «Чэлсі» ўзначаліў Жазэ Маўрынью, Крэспа быў аддадзены ў арэнду ў «Мілан». У «Мілане» яму атрымалася вярнуць сваю ранейшую форму, ён забіў за сезон 10 галоў, але два яго галы ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2004/05 не дапамаглі «Мілану» атрымаць перамогу над «Ліверпулам».
Пасля паспяховага сезона Крэспа ў «Мілане» і няўдач «Чэлсі» ў пошуку форварда з гучным імем, Крэспа быў вернуты ў лонданскі клуб. Гэтым разам ён адразу адаптаваўся да Англіі, забіўшы гол у матчы першага туру, і ў наступным забіў некалькі важных галоў у матчах чэмпіянату Прэм’ер-лігі і Лігі чэмпіёнаў. Усяго ён забіў 14 галоў у сезоне 2005/06.
У жніўні 2006 года ён зноў быў аддадзены ў арэнду, гэтым разам у міланскі «Інтэр». У снежні 2006 года Крэспа забіў свой 125-ы гол у Серыі А.
Міжнародная кар’ера
правіцьЭрнан Крэспа дэбютаваў у нацыянальнай камандзе ў лютым 1995 года ў матчы супраць Балгарыі. Аднак наступнага выкліку ў зборную яму прыйшлося чакаць 16 месяцаў, і толькі праз два гады ён забіў свой першы гол за зборную. Крэспа выступаў за зборную ў фінальных турнірах чэмпіянатаў свету 1998, 2002 (забіў 1 гол) і 2006 (забіў 3 галы). За сваю кар’еру Крэспа згуляў 60 матчаў за зборную і забіў 32 галы. Ён з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай Аргенціны ў адборачных турнірах чэмпіянату свету. Выступаў на Кубку Амерыкі 2007. У матчы супраць зборнай ЗША (другі матч групавога турніру) ён атрымаў траўму, з-за якой ён прапусціў наступныя матчы турніру.
Трэнерская кар’ера
правіцьУ 2012 годзе завяршыў гульнявую кар’еру і стаў трэнерам, працаваў у «Парме» і «Модэне». Са снежні 2018 года да верасня 2019 года ўзначальваў аргенцінскі «Банфілд».
У студзені 2020 года быў прызначаны новым галоўным трэнерам клуба «Дэфенса і Хустысія»[3]. У студзені 2021 года прывёў яго да перамогі ў Паўднёваамерыканскім кубку.
У лютым 2021 года ўзначаліў бразільскі «Сан-Паўлу». Заставаўся на пасадзе да кастрычніка 2021 года[4].
У сакавіку 2022 года стаў галоўным трэнерам катарскага «Аль-Дуайля», пакінуў пасаду ў кастрычніку 2023 года.
Дасягненні
правіць- Уваходзіць у спіс ФІФА 100
Заўвагі
правіць- ↑ З-за знешняга падабенства з Хорхэ Вальдана
Крыніцы
правіць- ↑ Hernán Crespo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hernán Crespo // FBref
- ↑ Креспо возглавил аргентинский клуб «Дефенса и Хустисия» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Вратарь-бомбардир Сени сменил Креспо на посту главного тренера "Сан-Паулу" (руск.). football.by (14 кастрычніка 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрнан Крэспа