Эрнест Сетан-Томпсан

Эрнест Сетан-Томпсан (англ.: Ernest Thompson Seton; 14 жніўня 1860, г. Саўт-Шылдс, Вялікабрытанія23 кастрычніка 1946) — канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст.

Эрнэст Сетан-Томпсан
Ernest Thompson Seton
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ernest Thompson
Псеўданімы Thompson-Seton[1]
Дата нараджэння 14 жніўня 1860(1860-08-14)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1946(1946-10-23)[4][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст
Гады творчасці 18861946
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
etsetoninstitute.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў каледж мастацтваў у Таронта (1879), вывучаў выяўленчае мастацтва ў Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку. Падарожнічаў, даследаваў жыццё жывёл. Арганізатар руху следапытаў у Амерыцы.

Творчасць правіць

Друкаваўся з 1883 года. Пісаў на англійскай мове. Аўтар больш як 40 кніг пра жывёльны свет, індзейскую і эскімоскую традыцыйную культуру. Вядомасць прынеслі праца «Жыццё дзікіх жывёл» (т. 1—8, 1925—27) і блізкія да навукова-папулярнай літаратуры аповесці, апавяданні, нарысы «Дзікія жывёлы, як я іх ведаў» (1898), «Біяграфія грызлі» (1900), «Жыцці тых, на каго палююць» (1901), «Два малыя дзікуны» (1903), «Героі-жывёлы» (1906), «Біяграфія серабрыстага ліса» (1909), «Рольф сярод лясоў» (1911), «Кніга аб лесе» (1912) і інш. Аўтар мастацкай аўтабіяграфіі «След мастака-натураліста» (1940). Сам ілюстраваў свае кнігі.

Беларускія пераклады правіць

  • Гісторыя аднаго мядзведзя. Мн., 1927;
  • Лепш смерць, чым няволя. Мн., 1928;
  • Рванае вушка. Мн., 1939.

Зноскі

  1. https://mix-n-match.toolforge.org/#/entry/115967406
  2. а б Ernest Thompson Seton // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ernest Thompson Seton // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Сетон-Томпсон Эрнест // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць