Эрнст Вільгельм Леберэхт Тэмпель
Эрнст Вільгельм Леберэхт Тэмпель (ням.: Ernst Wilhelm Leberecht Tempel; 4 снежня 1821-1889) — нямецкі астраном і мастак-графік, першаадкрывальнік 5 астэроідаў і 12 камет.
Эрнст Вільгельм Леберэхт Тэмпель | |
---|---|
ням.: Ernst Wilhelm Leberecht Tempel | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 снежня 1821[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1889[1][3] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном |
Навуковая сфера | астраномія і выяўленчае мастацтва |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Эрнст Темпель нарадзіўся 4 снежня 1821 г. у саксонскага горадзе Нідэркунерсдорфе. У 1837 годзе вучыўся літаграфскай справе ў Майсене. У 1840 годзе адправіўся ў падарожжа па Еўропе, наведаў Капенгаген, Стакгольм і Хрысціянію (цяперашні Осла).
У 1858 годзе пасяліўся ў Венецыі і адкрыў майстэрню па літаграфіі. Неўзабаве ажаніўся. Вельмі паспяхова выконваў заказы навукоўцаў па вырабе ілюстрацый. Збудаваў тэлескоп і з яго дапамогай у 1859 годзе адкрыў камету, а таксама туманнасць ў скопішчы Плеяд. У 1860 годзе атрымаў запрашэнне ў Марсельскую абсерваторыю. Працуючы ў гэтым французскім горадзе, адкрыў яшчэ шэраг нябесных целаў, у прыватнасці астэроідаў і камет. Яму належаць адкрыцці астэроідаў (64) Ангеліна, (65) Кібела, (74) Галатэя, (81) Тэрпсіхора і (97) Клато.
У 1870 годзе з пачаткам франка-прускай вайны Тэмпель быў вымушаны пакінуць Францыю і вярнуцца ў Італію. У 1875 годзе ўзначаліў абсерваторыю ў горадзе Арчэтры паблізу Фларэнцыі.
16 сакавіка 1889 года Тэмпель памёр у Арчэтры.
ПамяцьПравіць
У гонар Тэмпеля названы астэроід (3808) Тэмпель і кратар на Месяцы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119023164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Ernst Wilhelm Tempel // Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ Bibliothèque nationale de France Ernst Wilhelm Leberecht Tempel // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119023164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Колчинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп.. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с.(руск.)