Эрнст Міхайлавіч Бабенка
Эрнст Міха́йлавіч Бабéнка (21 кастрычніка 1937, г.п. Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 15 жніўня 2019) — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута (з 1993 ПГУ) (1974—1976, 1987—1993) і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1993—2003). Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991). Сапраўдны член Беларускай акадэміі адукацыі, Міжнароднай і Беларускай інжынернай акадэмій.
Эрнст Міхайлавіч Бабенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 2019[1] (81 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | Прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 кастрычніка 1937 года ў гарадскім пасёлку Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых. У 1954 годзе з аднакай скончыў сярэднюю школу № 2 горада Маладзечна.
У 1954—1959 — студэнт Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Дз. І. Мендзялеева.
У 1959—1962 гадах — машыніст газанаддуўкі, начальнік змены, намеснік начальніка пякоксавага цэха Чалябінскага металургічнага завода.
У 1962—1968 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, кіраўніком групы, начальнікам лабараторыі, начальнікам аддзела тэхналагічных лабараторый Дзяржаўнага навукова-даследчыцкага інстытута электроднай прамысловасці (г. Чалябінск). Падрыхтавана і абаронена ў МХТІ кандыдацкая дысертацыя (1967).
У 1968—1970 гадах — старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры Наваполацкага філіяла Беларускага тэхналагічнага інстытута.
У 1970—1973 гадах — дырэктар Наваполацкага філіяла БТІ.
У 1974—1976 гадах — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута[2].
У 1976—1985 гадах — дырэктар Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута электроднай прамысловасці Міністэрства каляровай металургіі СССР (г. Масква). Пры непасрэдным удзеле Э. М. Бабенкі былі распрацаваныя эфектыўныя спосабы атрымання каменнавугальных пекаў, вугляродных валокнаў і цэлага шэрагу кампазіцыйных матарыялаў, якія знайшлі сваё выкарыстанне у абарончай прамысловасці, у прыватнасці, касмічнай і авіяцыйнай, і былі асветлены ў доктарскай дысертацыі (1988).
У 1985—1987 гадах — намеснік генеральнага дырэктара па навуцы і новай тэхніцы Усесаюзнага аб’яднання «Саюзвуглярод» Міністэрства каляровай металургіі СССР (г. Масква).
З пачаткам перабудовы цэнтральныя органы кіравання паступова губляюць уплыў на эканамічнае жыццё краіны. Э. М. Бабенка прымае прапанову Міністра сярэдняй і вышэйшай адукацыі БССР М. М. Мяшкова і вяртаецца ў Наваполацк.
У 1987—1993 гадах працуе рэктарам Наваполацкага політэхнічнага ўніверсітэта, а пасля яго пераўтварэння (Прыказ № 115 ад 8.10.1993 г.) узначальвае ў 1993—2003 гадах Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт[3].
Дзякуючы намаганням Э. М. Бабенкі у 2003 годзе Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту быў перададзены комплекс будынкаў Полацкага езуіцкага калегіума, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як унікальны помнік архітэктуры міжнароднага значэння[4].
У 2003—2016 гадах — прафесар кафедры хіміі і тэхналогіі перапрацоўкі нафты і газа Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
правіцьЭ. М. Бабенка займаецца вывучэннем вадкіх і цвёрдых прадуктаў каменнавугальнага паходжання. Прымаў удзел у распрацоўцы эфектыўных спосабаў атрымання каменнавугальных пекаў, вуглеродных валокнаў і цэлага шэрагу кампазіцыйных матэрыялаў, якія знайшлі сваё выкарыстанне ў абарончай прамысловасці, у прыватнасці, касмічнай і авіацыйнай.
Пад кіраўніцтвам Э. М. Бабенкі супрацоўнікамі кафедры хімічнай тэхналогіі паліва і вугляродных матэрыялаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта быў выкананы шэраг работ для прамысловасці, большасць з якіх звязана з распрацоўкай тэхналогій і тэхнічны рашэнняў вытворчасці пекаў з рэшткавых прадуктаз нафтаперапрацоўкі, атрымання бітумаў і бітумазмяшчальных кампазіцыйных матэрыялаў[3].
Грамадская дзейнасць
правіць- Дэпутат Наваполацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў
- Дэпутат Чалябінскага гарадскогf Савета народных дэпутатаў
- Дэпутат Віцебскага абласногf Савета народных дэпутатаў
- Член камісіі па навукова-тэхнічнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Узнагароды і прэміі
правіць- Ордэн «Дружбы народаў» (1981)
- Медаль «Ветэран працы» (1985)
- Заслужаны работнік народнай адукацыі (1994)
- Ордэн Пашаны (2002)
- Ганаровы грамадзянін Наваполацка (1998) і Полацка (2015)[5]
Гл. таксама
правіць- Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі
- Бабенко, Э. М. Второй политех Беларуси: начало: к 50-летию Полоцкого государственного университета / Эрнст Бабенко. — Новополоцк: Полоцкий государственный университет, 2018. — 176 с., 50. ил. ISBN 978-985-513-585-9
Зноскі
- ↑ http://polotsk.museum.by/node/47518
- ↑ Наваполацкі політэхнічны інстытут Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ а б Эрнст Михайлович Бабенко: (К 65-летию со дня рождения) /Сост. О. Б. Володина, О. И. Лапковская; науч. ред. Ф. И. Пантелеенко. — Новополоцк, 2002. — 68 с. Архівавана 16 жніўня 2018.
- ↑ Возвращение домой: к 10-летию возрождения Полоцкого коллегиума Архівавана 16 жніўня 2018.
- ↑ Эрнст Михайлович Бабенко — Почетный гражданин города Полоцка! Архівавана 13 жніўня 2018.
Спасылкі
правіць- Э. М. Бабенко — 80 лет! Архівавана 10 жніўня 2018.