Эрнст Ота Фішэр
Эрнст Ота Фішэр (ням.: Ernst Otto Fischer; 10 лістапада 1918, Сольн, паблізу Мюнхена — 23 ліпеня 2007, Мюнхен) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1973) (сумесна з Дж. Уілкінсанам).
Эрнст Ота Фішэр | |
---|---|
ням.: Ernst Otto Fischer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 10 лістапада 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 2007[4][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Karl Tobias Fischer[d] |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Walter Hieber[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Мюнхенскую вышэйшую тэхнічную школу ў 1949 годзе. З 1959 прафесар універсітэта ў Мюнхене, з 1964 года прафесар Мюнхенскай вышэйшай тэхнічнай школы (цяпер Тэхнічны ўніверсітэт), з 1969 года дырэктар інстытута неарганічнай хіміі ў Мюнхене.
ПрацыПравіць
Фішэр вызначыў структуру ферацэну, сінтэзаваў дыбензолхром з бензолу і CrCl3 ў прысутнасці AlCl3 (1955), распрацаваў агульны метад сінтэзу, арэнавых (якія змяшчаюць араматычнае ядро) вытворных пераходных металаў, упершыню атрымаў арэнкарбанільныя, арэнцыклапентадыенільныя і інш. змешаныя π-комплексы пераходных металаў. Паказаў, што гэтыя злучэнні пры награванні раскладаюцца з утварэннем «металічнага люстэрка», што можа быць выкарыстана для атрымання звышчыстых металаў. Фішэр упершыню сінтэзаваў шэраг металарганічных злучэнняў тэхнецыю і трансуранавых элементаў, атрымаў устойлівыя карбенавыя комплексы пераходных металаў (1964), а пазней іх карбінавыя комплексы (1973).
Зноскі
- ↑ Фишер Эрнст Отто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Ernst Otto Fischer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ernst Otto Fischer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://derstandard.at/?url=/?id=2972542
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.