Эрнст Тэадор Амадэй Гофман

Эрнст Тэ́адор Ві́льгельм Амадэ́й Го́фман (ням.: Ernst Theodor Amadeus Hoffmann; 24 студзеня 1776, Кёнігсберг, цяпер Калінінград — 25 жніўня 1822, Берлін) — нямецкі літаратар, кампазітар, мастак рамантычнага кірунку. Псеўданім як кампазітара Іаган Крэйслер.

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман
Ernst Theodor Amadeus Hoffmann
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Ernst Theodor Wilhelm Hoffmann
Псеўданімы E. T. A. Hoffmann
Дата нараджэння 24 студзеня 1776(1776-01-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1822(1822-06-25)[2][4][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Maria Thekla Michaelina Hoffmann[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 1809чэрвень 1822
Кірунак рамантызм
Жанр навела
Мова твораў нямецкая
Подпіс Выява аўтографа
etahg.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Вывучаў права ў Кёнігсбергскім універсітэце. Арганізаваў філарманічнае таварыства, сімфанічны аркестр у Варшаве (1804-07). У 1807-13 дырыжор і кампазітар у тэатрах Берліна, Бамберга, Лейпцыга і Дрэздэна.

Творчасць

правіць

Э. Гофман аўтар адной з першых рамантычных опер «Ундзіна» (1814), сімфоній, камерна-інструментальных і харавых твораў. Першая навела «Рыцар Глюк» (1809). Творы 1809-14 аб’яднаны ў кнігу «Фантазіі ў манеры Кало» (т. 1-4, 1814-15).

У цэнтры творчасці Э. Гофмана — тэмы мастака і мастацтва, музыкі і музыкантаў; асноўная ідэя — невырашальнасць канфлікту паміж мастаком і грамадствам; скразныя вобразы — мастак і філістэр. У цыкле навел «Крэйслерыяна» (1814) і ў «Фрагментах біяграфіі Іаганеса Крэйслера», уведзеных у раман «Жыццёвыя погляды ката Мура», Э. Гофман стварыў трагічны вобраз геніяльнага музыканта Крэйслера, самотнага, асуджанага на пакуты сярод людзей, далёкіх ад мастацтва.

Светлай і радаснай фантастыцы казак «Шчаўкунок і Мышыны кароль», «Чужое дзіця», «Прынцэса Брамбіла» і інш. супрацьстаіць змрочны і злавесны каларыт у рамане «Эліксіры д’ябла» (1815-16) і «Начных алавяданнях» (т. 1-2, 1817). Ён папярэджваў аб небяспецы аўтаматызацыі грамадскай свядомасці (навела «Пясочны чалавек»), адчужанасці чалавека і вынікаў яго працы ў грамадстве, заснаваным на ўладзе золата. Казка «Малы Цахес, празваны Цыноберам» (1819) — вострая сатыра на феадальна-бюргерскую рэчаіснасць Германіі пач. XIX ст. Сярод лепшых твораў Э. Гофмана зборнік навел «Серапіёнавы браты» (т. 1-4, 1819-21).

Вяршыня творчасці — незавершаны раман «Жыццёвыя погляды ката Мура» (т. 1-2, 1820-22), пабудаваны на іранічнай паралелі паміж светам жывёл і светам людзей. Яго «Апошнія апавяданні» выдадзены ў 1825 годзе.

Уплыў на еўрапейскую культуру

правіць

Тэмы і вобразы твораў Э. Гофмана знайшлі ўвасабленне ў творчасці Р. Шумана («Крэйслерыяна»), Р. Вагнера («Лятучы галандзец»), П. ЧайкоўскагаШчаўкунок»), А. АданаЖызэль[ru]»), Л. ДэлібаКапелія»), П. Хіндэміта («Кардыльяк») і інш. Э. Гофман — герой опер Ж. АфенбахаКазкі Гофмана[ru]») і Г. Лачэці («Гофман»). «Беларускі гафманізм» у творчай манеры Я. Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні», трапна заўважыў Р. Падбярэскі (арт. «Беларусь і Ян Баршчэўскі», 1844).

Беларускія пераклады

правіць
  • Дон Жуан; Рыцар Глюк: Успамін з 1809 г. / пер. В. Сёмуха // Крыніца. 1996. № 20 (4).


Зноскі

  1. а б J. G. R. Hoffmann, Ernst Theodor Wilhelm // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 13.
  2. а б Ѳ. Н. М. Гоффманъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1838. — Т. 15. — С. 51–53.
  3. а б Гофман Эрнст Теодор Амадей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7 : Гоголь — Дебит. — С. 189–190. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Muncker F. Hoffmann, Ernst (Dichter) // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1880. — Т. 12. — S. 575–583.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі

правіць