Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі

Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі (ням.: Ernst I. zu Hohenlohe-Langenburg; 7 мая 1794, Лангенбург — 12 красавіка 1860, Бадэн-Бадэн) — чацвёрты князь дому Гогенлоэ-Лангенбург.

Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі
ням.: Ernst I. zu Hohenlohe-Langenburg
князь Гогенлоэ-Лангенбургскі
Нараджэнне 7 мая 1794(1794-05-07)[1]
Смерць 12 красавіка 1860(1860-04-12)[1] (65 гадоў)
Месца пахавання
Род Hohenlohe-Langenburg family[d]
Імя пры нараджэнні ням.: Ernst Christian Karl zu Hohenlohe-Langenburg
Бацька Charles Louis, 3rd Prince of Hohenlohe-Langenburg[d]
Маці Countess Amalie Henriette of Solms-Baruth[d]
Жонка Феадора Лейнінгенская[d][4]
Дзеці Карл, Эліза Адэлаіда Вікторыя, Герман, Віктар Фердынанд Франц, Адэльгейда, Феадора
Адукацыя
Дзейнасць палітык, арыстакрат
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эрнст Крысціян Карл Гогенлоэ-Лангенбургскі — старэйшы сын князя Карла Людвіга Гогенлоэ-Лангенбургскага і яго жонкі графіні Амаліі Генрыэты Сольмс-Баруцкай (1768—1847).

Эрнст правучыўся тры гады ў Цюбінгенскім і Гайдэльбергскім універсітэтах, затым паступіў на службу ў вюртэмбергскую армію. У 1819 годзе стаў дэпутатам вюртэмбергскага саслоўнага сходу. Слабое здароўе вымусіла Эрнста адмовіцца ад актыўнай грамадскай дзейнасці. Памёр падчас знаходжання ў Бадэн-Бадэне і быў пахаваны ў Лангенбургу.

Нашчадкі правіць

18 лютага 1828 года Эрнст Гогенлоэ-Лангенбургскі ажаніўся ў Кенсінгтонскім палацы з прынцэсай Феадорай Лайнінгенскай, адзінай дачкой Эміха Карла Лайнінгенскага і яго другой жонкі прынцэсы Вікторыі Саксен-Кобург-Заальфельдскай, старэйшай сястры ад адной маці каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі.

У шлюбе з Феадорай Лайнінгенскай нарадзіліся:

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Ernst Christian Carl IV Fürst zu Hohenlohe-Langenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць