Эрнэст Дэнгаф
Эрнэст Дэнгаф (Ernest Denhoff; каля 1630 — жнівень 1693) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Эрнэст Дэнгаф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ernest Denhoff | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Францішак Ян Бялінскі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Лось | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Францішак Катовіч | ||||||
Пераемнік | Юзаф Багуслаў Слушка | ||||||
Нараджэнне | каля 1630 | ||||||
Смерць | 1693 | ||||||
Род | Дэнгафы | ||||||
Бацька | Эрнэст Магнус Дэнгаф | ||||||
Маці | Кацярына фон Дона | ||||||
Жонка |
1) Соф'я Ганна Алясніцкая 2) Канстанцыя Слушка |
||||||
Дзеці |
ад першага шлюбу: Яна |
||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Званне | генерал |
Удзельнічаў у войнах са Швецыяй, Расійскай дзяржавай і ўкраінскімі казакамі. З 1666 оберштэр рэгімента каралеўскай гвардыі, генерал-маёр (1670). У 1671—1676 удзельнічаў у баявых дзеяннях на Украіне супраць турэцкіх войскаў і казакоў. З 1676 зноў камандзір рэгімента каралеўскай гвардыі.
Пасол на соймы 1670, 1672. Лоўчы ВКЛ у 1676—1683, кашталян віленскі ў 1683—1685. З 1685 ваявода мальбаркскі, з 1687 маршалак каралевы.
У 1683 камендант Кракава, генерал-лейтэнант. У Венскай бітве 1683 камандаваў брыгадай пяхоты.
Сям’я
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў герба ўласнага «Дзік», сын Эрнэста Магнуса, ваяводы парнаўскага, і Кацярыны фон Дона.
Двойчы жанаты: спачатку з Соф’яй Ганнай Алясніцкай, а потым з Канстанцыяй Слушкай, дачкой Багуслава Юрыя Слушкі і удавой Уладзіслава Дэнгафа. Ад першага шлюбу меў дачку Яну, якая выйшла за Станіслава Эрнэста Дэнгафа, сына другой жонкі Эрнэста.
Зноскі
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Дэнгафы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 613. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- Генеалогія Дэнгафаў Архівавана 13 красавіка 2011.