Адкрыць галоўнае меню

Эро, сапраўднае імя Гумндур Гудмундссан (ісл. Erró, ; 19 чэрвеня 1932, Оўлафсвік, Ісландыя) — сучасны ісландскі мастак.

Эро
Фатаграфія
Дата нараджэння: 19 ліпеня 1932(1932-07-19)[1] (86 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Бацька: Guðmundur frá Miðdal[d]
Род дзейнасці: мастак
Узнагароды:
медаль прынца Яўгенія
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Змест

Жыццё і творчасцьПравіць

Эро ў перыяд паміж 1952 і 1954 гадамі вывучае жывапіс ў Мастацкіх акадэміях Рэйк'явіка і Осла. Пасля гэтага пераязджае ў Італію, дзе ў Фларенцыі Равене да 1958 года займаецца мастацтвам мазаікі.

У 1958 годзе Эро з'язджае ў Парыж. У 1960 годзе прымае ўдзел у мастацкай выставе «Антыпрацэс» (Antiproces). З 1961 і да 1968 штогод выстаўляецца ў парыжскай сезоннай выставе «Майскі салон» (Salon de Mai). У гэтыя і пазнейшыя гады робіць шматлікія паездкі за мяжу, жыве зменна ў Парыжы, у Тайландзе і на востраве Фарментэра (Балеарскія астравы). Шмат разоў выстаўляецца як у Францыі так і ў іншых краінах:

  • у Францыі (1960, 1969, 1975, 1986, 1988, 1992, 1994, 2004, 2008-09 і інш.)
  • у ЗША (1964, галерэя Гертруды Стайн; 2004)
  • У Ізраілі (1958)
  • у Іспаніі (1992, 2005)
  • на Украіне (2004)
  • у Даніі (1981)
  • у Нідэрландах (1982)
  • у ФРГ (1969)
  • у Аўстрыі (1996)
  • у Швецыі, Фінляндыі і Ісландыі (1993-94)
  • у Бельгіі (1983, 1988)
  • у Ісландыі (2009)

Эро ўдзельнічаў у венецыянскім биенале ў 1986 годзе. У 1989 годзе майстар падараваў значную частку сваіх прац Мастацкаму музею Рэйк'явіка. Манера мастацкіх твораў, якія робіць Эро, палягае на мяжы сюррэалізма і поп-арта. Галоўнай тэмой яго карцін з'яўляецца адлюстраванне сучаснай цывілізацыі, яе тэхнічная дасканаласці. Падчас стварэння тэхніку комікса і сюжэты навуковай фантастыкі.

КіноПравіць

Эро займаўся таксама кінамастацтвам (фільм Grimaces, 1964).

Зноскі

  1. Erró // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.dacs.org.uk/licensing-works/artist-search/artist-details?ArtistId=ff726259-ba80-4b93-a37d-1f1aea3a08b9

ЛітаратураПравіць

  • Pierre Tilman, «Erró», Paris, éditions Galilée, 1976.