У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Чайлдэрс.
Эрскін Гамільтан Чайлдэрс (англ.: Erskine Hamilton Childers; 11 снежня 1905 — 17 лістапада 1974) — ірландскі палітык, чацвёрты прэзідэнт Ірландыі з 1973 года да сваёй смерці 17 лістапада 1974 годзе. Чайлдэрс займаў міністэрскія пасады ў ірландскім урадзе, 1951—1954, 1959—1961, і 1966—1969 гадах ён быў міністрам пошты і тэлеграфа, 1957—1959 міністр земляў, 1959—1969 міністр транспарту і энергетыкі, 1969—1973 міністр аховы здароўя, у 1969 прызначаны главой урада Ірландыі. Яго бацька Роберт Эрскін Чайлдэрс быў адным з лідараў ірландскіх нацыяналістаў, пакараны смерцю ў 1922 годзе падчас грамадзянскай вайны ў Ірландыі.
Зноскі