Эрцгерцагства Аўстрыя

Эрцгерцагства Аўстрыя (ням.: Erzherzogtum Österreich) — адна з найважнейшых дзяржаў у рамках Свяшчэннай Рымскай імперыі, было цэнтрам Габсбургскай манархіі і папярэднікам Аўстрыйскай імперыі. За прыблізна 700 гадоў, яно ператварылася з маркграфства ў цэнтр імперыі. Са сталіцай у Вене, якая была ў цэнтры эрцгерцагства, якое размяшчалася ў раёне цяперашняй аўстрыйскай федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя, а таксама часткі землі Верхняя Аўстрыя.

Дзяржава Свяшчэннай Рымскай імперыі да 1806 года
Эрцгерцагства Аўстрыя
Erzherzogtum Österreich
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Эрцгерцагства Аўстрыя ў 1477 годзе (пазначана аранжавым колерам)
Эрцгерцагства Аўстрыя ў 1477 годзе (пазначана аранжавым колерам)
< 
 >
 >
1453 — 1918

Сталіца Вена
Мова(ы) Баварскі дыялект
Рэлігія Рымска-каталіцкая царква
Форма кіравання манархія

Усходняя марка правіць

У часы ранняга Сярэднявечча тэрыторыя, якая пазней стане эрцгерцагствам Аўстрыя была вядомая пад назвай Усходняя марка. Этнічныя нямецкія мігранты выцеснілі мясцовае славянскае насельніцтва ў IX і X стагоддзях, і пасля бітвы на рацэ Лех у 955 годзе, край стаў адной з марак Свяшчэннай Рымскай імперыі і атрымаў статус маркграфства ў 960 годзе. З 976 года край быў пад уладай дынастыі Бабенбергаў.

Герцагства Аўстрыя правіць

У 1156 годзе, статус маркграфства быў падняты да статусу герцагства дзякуючы Privilegium Minus, выдадзеным імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам I. У 1278 годзе Рудольф I перамог Пржэмысла Отакара II і забяспечыў у герцагстве ўладу Габсбургаў.

Эрцгерцагства Аўстрыя правіць

У 1359 годзе падроблены Privilegium Minus быў выкарыстаны герцагам Рудольфам IV каб падняць статус герцагства да ўзроўню эрцгерцагства, але гэты крок не быў прызнаны Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Эрнст першы прыняў тытул эрцгерцага. Эрцгерцагства не было афіцыйна прызнана да таго часу, пакуль Габсбургі не ўсталявалі кантроль над палітыкай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1453 годзе пад кіраўніцтвам Фрыдрыха III. Аўстрыя была адзінай дзяржавай, якая мела статус эрцгерцагства.

З XVI стагоддзя Габсбургі, маючы тытул эрцгерцагаў, прыраўноўваюцца да прынцаў ці прынцэс крыві ў іншых еўрапейскіх каралеўскіх дынастыях. З 1512 года эрцгерцагства з'яўляецца таксама цэнтрам Аўстрыйскай акругі Свяшчэннай Рымскай імперыі, якая галоўным чынам складалася са спадчынных земляў Габсбургаў.

Габсбургская імперыя правіць

У 1804 годзе, апошні імператар Франц II пад ціскам Напалеона Банапарта адрокся ад прастола Свяшчэннай Рымскай імперыі і стаў Францам I, першым імператарам Аўстрыйскай імперыі, створанай на базе ўладанняў Габсбургаў. Астатнія землі Свяшчэннай Рымскай імперыі распаліся на шматлікія незалежныя дзяржавы і гарады. Эрцгерцагства Аўстрыя працягвала існаваць як каронная зямля ў рамках імперыі, хоць і была падзелена на Верхнюю і Ніжнюю Аўстрыю. Тытул эрцгерцага працягвалі выкарыстоўваць члены імператарскай сям'і і эрцгерцагства было адменена толькі ў 1918 годзе з распадам Аўстра-Венгрыі і стварэннем асобных федэральных земляў Ніжняя і Верхняя Аўстрыя ў найноўшай рэспубліцы Аўстрыя.

Спасылкі правіць