Эрык III (кароль Даніі)
Эрык III Добры (дацк.: Erik 3. Lam, каля 1100 — 27 жніўня 1146, Одэнсэ) — кароль Даніі з 1137 па 1146 гады (адрокся ад прастола).
Эрык III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
дацк.: Erik III. | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эрык II | ||||||
Пераемнік | Свен III Кнуд V Вальдэмар I Вялікі |
||||||
Нараджэнне | 1100 | ||||||
Смерць |
20 лістапада 1146 ці 27 жніўня 1147 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Эстрыдсены | ||||||
Бацька | Хокан Сунівасан[d] | ||||||
Маці | Рагнхільда Эрыксдацір[d] | ||||||
Жонка | Ліўтгарда Зальцведэльская[d][1] | ||||||
Дзеці | Магнус Эрыксан[d] | ||||||
![]() |
Унук дацкага караля Эрыка I па матчынай лініі. Маці Рагнхільда (дацк.: Ragnhild) — дачка Эрыка I.
Атрымаў у спадчыну трон пасля забойства свайго дзядзькі Эрыка II. У цэлым яго кіраванне было спакойным, хоць ён некалькі гадоў змагаўся супраць свайго стрыечнага брата Олуфа, які абгрунтаваўся ў 1139 годзе на паўвостраве Сконэ і спрабаваў адтуль захапіць дацкі трон. У 1141 годзе Эрык забіў Олуфа ў бітве каля Хельсінгбарга.
Эрык быў першым дацкім каралём, які выпрабоўваў моцны ўплыў германскай культуры. Раннія гады ён правёў сярод нямецкіх рыцараў, чыімі ідэаламі ён кіраваўся ўсё жыццё. Яго жонка Лютгард (дацк.: Luitgard) была немкай з Зальцведэля.
Асоба Эрыка была супярэчлівая. Часам яго малююць як пасіўнага і нерашучага чалавека, часам як энергічнага і храбрага воіна. Яго мянушка з дацкай мовы даслоўна перакладаецца як «ягня» (дацк.: Lam).
Прычыны яго адрачэння ад прастола невядомыя. Пасля адрачэння ён пасяліўся ў манастыры і памёр у тым жа годзе з-за хваробы.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрык III (кароль Даніі)