Эрык IV Плужны Грош
Эрык IV Плужны Грош (Плоўпенінг) (дацк.: Erik 4. Plovpenning, 1216 — 9 жніўня 1250) — кароль Даніі з 1241 года. Сын Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай, брат дацкіх каралёў Абеля і Крыстафера I. З 1232 года суправіцель свайго бацькі.
Эрык IV Плужны Грош (Плоўпенінг) Erik 4. Plovpenning | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1241 — 9 жніўня 1250 | ||
Папярэднік | Вальдэмар II | |
Пераемнік | Абель | |
Дзейнасць | манарх | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |
Нараджэнне | 1216 | |
Смерць | 10 жніўня 1250 | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Эстрыдсенаў | |
Бацька | Вальдэмар II Пераможца | |
Маці | Берэнгарыя Партугальская[d] | |
Жонка | Юта Саксонская[d] | |
Дзеці | Сафія Дацкая[d], Інгеборга Дацкая[d], Юта Дацкая[d], Агнэса Дацкая[d], Крыстаф Эрыксан[d] і Кнут Эрыксан[d] | |
БіяграфіяПравіць
Кароткі перыяд яго кіравання адзначаны грамадзянскай вайной паміж братамі. Асабліва люта ён змагаўся супраць Абеля, герцага Шлезвіга, які імкнуўся заняць незалежную пазіцыю і быў падтрыманы графамі Гольштэйна.
Эрык здушыў паўстанне сялян Сканіі. Прычынай паўстання паслужылі цяжкія падаткі, уведзеныя Эрыкам. Падаткі спаганяліся за выкарыстанне плуга — т.зв. «падатак з плуга», з-за якога ён атрымаў сваю мянушку (дацк.: Plovpenning).
Пасля цяжкай перамогі над Абелем у 1250 годзе Эрык вёў перамовы аб заключэнні перамір’я, але ў тым жа годзе падчас праезду праз Шлезвіг быў запалонены братам і змешчаны ў турму, дзе быў забіты, меркавана людзьмі Абеля.
Ад шлюбу з Ютай Саксонскай у Эрыка засталіся некалькі дочак. Самыя вядомыя з іх:
- Сафія — жонка караля Швецыі Вальдэмара;
- Інгеборга (1244 — 26 сакавіка 1287) — жонка караля Нарвегіі Магнуса VI.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрык IV Плужны Грош