Эрык V Кліпінг

кароль Даніі (1259—1286)
(Пасля перасылкі з Эрык V, кароль Даніі)

Эрык V Кліпінг (або Гліпінг) (дацк.: Erik 5. Klipping, 1249 — 22 лістапада 1286, Фіндэруп, каля Вібарга) — кароль Даніі з 1259 года. Сын дацкага караля Крыстафера I і Маргрэтэ Памеранскай.

Эрык V Кліпінг
дацк.: Erik 5. Klipping
манарх Даніі
1259 — 1286
Папярэднік Крыстафер I
Пераемнік Эрык VI[d]
Нараджэнне 1249[1]
Смерць 22 лістапада 1286 ці 1286[1]
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Крыстафер I
Маці Маргарыта Памеранская[d]
Жонка Агнеса Брандэнбургская[d][2]
Дзеці Эрык VI[d], Крыстафер II[d], Рыхіза[d], Вальдэмар Эрыксан[d][3], Марта Дацкая[3], Кацярына Эрыксдацір[d][3] і Лізавета Эрыксдацір[d][3]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
пячатка Эрыка V

Барацьба за трон правіць

Да 1264 года кіраваў пад заступніцтвам маці, удавы Маргрэтэ Памеранскай. У 1261 годзе армія караля была разбіта аб’яднанымі сіламі Шлезвіга і Гольштэйна пад кіраўніцтвам Якаба Эрландсена, з якім канфліктаваў яшчэ бацька Эрыка. Эрык і яго маці былі захоплены ў палон. У перыяд 12611262 знаходзіўся ў няволі ў Гольштэйне, пазней яго перавезлі ў Брандэнбург. У 1264 годзе быў вызвалены пры ўмяшанні Рымскага Папы і нямецкіх князёў.

Бесперапынная барацьба паміж Эрыкам і яго прыхільнікамі з аднаго боку і сям’ёй ранейшага караля Абеля з іншага вымусіла каралеву Маргрэтэ напісаць ліст Рымскаму Папе Урбану IV (каля 1262/1263) з просьбай дазволіць жанчыне атрымаць у спадчыну дацкі прастол, такім чынам даўшы шанец адной з сясцёр Эрыка стаць кіруючай каралевай Даніі ў выпадку смерці маладога караля (на той момант у яго не было дзяцей). Папа Рымскі, відаць, пагадзіўся, але падобны сцэнарый не быў рэалізаваны — прастол атрымаў у спадчыну сын Эрык, названы ў гонар дзядзькі Эрыка IV.

Эрык спрабаваў навязаць сваю ўладу царкве і знаці. Канфлікт з дваранствам для Эрыка вырашыўся ўдала. Пасля смерці свайго стрыечнага брата, герцага Шлезвіга, у 1272 годзе Эрык атрымаў кантроль над Шлезвігам, а ў 1276, насуперак пазіцыі магнатаў, абвясціў пераемнікам свайго сына Эрыка. Але ў 1282 годзе ён вымушаны прыняць пагадненне, якое абмежавала яго ўладу (дацк.: Håndfæstning — свайго роду дацкая Вялікая хартыя вольнасцей). Хартыя абавязвала караля склікаць штогадовы сход знаці і вышэйшага духавенства, абараняла дваран ад безпадстаўнага зняволення.

У 1270-х гадах напаў на Смоланд.

Забойства Эрыка правіць

Эрык быў забіты 22 лістапада 1286 года. Многія магутныя дваране на чале з маршалам Стыгам Андэрсанам Хвідам былі абвешчаны па-за законам. Ці сапраўды яны мелі якое-небудзь дачыненне да забойства ў маленькай вёсцы Фіндэруп (дацк.: Finderup) каля Вібарга, дагэтуль не вядома. Смерць караля азначала, што яны страцілі амаль усю ўладу і ўплыў, якія ім даравала хартыя 1282 года, бо новы кароль не быў звязаны гэтым пагадненнем. Забойства Эрыка, які быў заколаты ў сне, — сярэднявечная тайна, якая так і не была разгадана. Некаторыя гісторыкі паказвалі на герцага паўднёвай Ютландыі як на магчымага забойцу, але доказы гэтай версіі так і не былі выяўлены.

Мянушка караля правіць

Паходжанне мянушкі караля «Кліпінг» (або «Гліпінг») спрэчнае. Самая распаўсюджаная версія — мянушка азначала сярэднявечную манету, якая стала «падрэзанай» і скарацілася пры дэвальвацыі. Папулярнае раней тлумачэнне, што Эрык часта міргаў (дацк.: glippe), цяпер не лічыцца агульнапрынятым.

Шлюбы і дзеці правіць

У 1273 годзе ажаніўся з Агнэсай Брандэнбургскай (ням.: Agnes von Brandenburg, 1257 — 29 верасня 1304) — дачкой маркграфа Брандэнбургскага Іагана I. Дзеці:

Зноскі

  1. а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/e/erik_klipping.htm
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б в г Lundy D. R. The Peerage

Літаратура правіць

  • Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite

Спасылкі правіць