Эрых Хонекер

нямецкі палітык

Эрых Хонекер (ням. Erich Honecker, 25 жніўня 1912, Нойнкірхен29 мая 1994, Сант’яга-дэ-Чылі) — нямецкі палітычны дзеяч, шматгадовы кіраўнік Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (1971-1989 гг.), Генеральны сакратар САПГ і Дзяржсавета ГДР, Герой ГДР (1987), Герой Савецкага Саюза (1982).

Эрых Хонекер
Erich Honecker
Bundesarchiv Bild 183-R0518-182, Erich Honecker.jpg
Сцяг2-і Першы (з 1976 Генеральны) сакратар САПГ
3 мая 1971 — 18 кастрычніка 1989
Папярэднік Вальтэр Ульбрыхт
Пераемнік Эган Крэнц
Сцяг3-і старшыня Дзяржаўнага савета ГДР
29 кастрычніка 1976 — 18 кастрычніка 1989
Папярэднік Вілі Штоф
Пераемнік Эган Крэнц
Нараджэнне 25 жніўня 1912(1912-08-25)
Нойнкірхен, Рэйнская правінцыя, Германская імперыя
Смерць 29 мая 1994(1994-05-29) (81 год)
Сант’яга, Чылі
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ням.: Erich Ernst Paul Honecker
Бацька Вільгельм Хонекер
Жонка 1) Эдзіт Баўман
2) Маргат Файст
Дзеці дочкі: Эрыка (ад 1-га шлюбу)
Соня (ад 2-га шлюбу)
Веравызнанне атэізм
Партыя 1) КПГ (1930—1946)
2) САПГ (з 1946)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, аўтабіёграф, змагар Супраціўлення
Аўтограф Erich Honecker Signature.svg
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Хонекер нарадзіўся 25 жніўня 1912 года ў мястэчку Вібельскірхен, акруга Нойнкірхен у вобласці Саар, у сям'і гарняка.

У 1926 годзе ўступіў у Камуністычны саюз моладзі Германіі. У 1930 годзе вучыўся ў Маскоўскай міжнароднай ленінскай школе. Прымаў удзел у будаўніцтве Магнітагорскага металургічнага камбіната ў складзе інтэрнацыянальных працоўных брыгад. У тым жа годзе ўступіў у Камуністычную партыю Германіі. Ён вярнуўся ў Германію ў 1931 г. і ў 1937 годзе быў прысуджаны да 10 гадоў зняволення ў канцлагеры. Хонекер быў вызвалены з турмы Брандэнбурга толькі ў 1945 годзе.