Эры (возера)

адно з Вялікіх азёр у Паўночнай Амерыцы

Эры (англ.: Erie [ˈɪri], фр.: Érié) — возера ў Канадзе і ЗША, чацвёртае зверху ў сістэме Вялікіх азёр. Маючы плошчу 25700 км², Эры займае па гэтым параметры 13 месца сярод азёр свету (улічваючы Каспійскае і Аральскае мора). Возера выцягнутае з захад-паўднёвага захаду на ўсход-паўночны ўсход на 388 км пры шырыні да 92 км. Возера абмывае берагі амерыканскіх штатаў Агая, Пенсільванія і Нью-Ёрк і канадскай правінцыі Антарыа. Абсалютная адзнака люстэрка вод 173,8 м. Шматлікія астравы ў паўднёва-заходняй частцы возера. Тэмпература вады змяняецца ад 0-2 °C зімой да 24 °C летам. Прыбярэжная частка замярзае са снежня па сакавік-красавік. Упадаюць р. Дэтройт, Гранд, Рейзін, Гурон, Момі, Сандаскі, Куяхога; выцякае р. Ніягара, праз якую воз. Эры злучаецца з воз. Антарыа. На беразе воз. Эры знаходзяцца гарады Бафала, Эры, Таледа, Порт-Стэнлі, Манро, Кліўленд. Тапонім Эры паходзіць ад назвы племя эрыелхонан (літар. «доўгі хвост», назва пумы).

Эры
Erie
Возера Эры ўзімку
Возера Эры ўзімку
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 173 м[1]
Даўжыня
  • 388 км
Шырыня 92 км
Плошча 25700 км²
Аб’ём 483 000 гектаметр кубічны
Найбольшая глыбіня 64 м
Басейн
Плошча вадазбору 58 800 км²
Размяшчэнне
Краіна  ЗША
Эры (ЗША)
Эры
Эры
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і гідраграфія

правіць

Сярэдняя глыбіня 19 м, максімальная — 64 м.

Крыніцы

правіць