Эскадроны смерці
«Эскадро́ны сме́рці» (ісп.: los escuadrones de la muerte) — узброеныя падраздзяленні, што ствараюцца ці заахвочваюцца дзяржавай для выкрадання, знішчэння і запалохвання злачынцаў, апазіцыі і варожых элементаў. Гэта дзейнасць вядзецца ў заканспіраваным рэжыме, дзяржава адмаўляе або існаванне такіх падраздзяленняў, або сваё дачыненне да іх дзейнасці.
Мэты і склад
правіцьМэтамі эскадронаў смерці звычайна з’яўляюцца асобы, якія ўяўляюць небяспеку або з’яўляюцца непажаданымі. Гэта могуць быць палітычныя, рэлігійныя і прафсаюзныя лідары, журналісты, злачынцы, бяздомныя і беспрытульныя.
У якасці эскадронаў смерці звычайна выступаюць разнастайныя ваенізаваныя арганізацыі, спецпадраздзяленні арміі і паліцыі або звычайныя найміты. Члены эскадронаў смерці, як правіла, імкнуцца схаваць сваю сувязь з праваахоўнымі органамі.
Гісторыя
правіцьТэрмін з’явіўся ў Лацінскай Амерыцы ў 1960-х гадах. Першапачаткова ўжываўся як абагульненая назва арганізацый «Белая рука», «Эскадрон смерці», «Сальвадорская антыкамуністычная брыгада», «Карыбскі легіён», «Цэнтральнаамерыканскі антыкамуністычны фронт», «Белы ваяўнічы саюз» («Узброеныя сілы антыкамуністычнага вызвалення — вайна на вынішчэнне»), «Вока за вока», «Пурпурная ружа», «Новая антыкамуністычная арганізацыя», «Аргенцінскі антыкамуністычны альянс» і шэрагу іншых, якія ў асноўным дзейнічалі ў Гватэмале і Сальвадоры. Гэтыя арганізацыі паўсталі з узмацненнем левага рэвалюцыйнага руху і пачаткам грамадзянскай вайны як недзяржаўныя (прынамсі, афіцыйна) узброеныя атрады. Вядучую ролю згулялі латыфундысты, супраць якіх быў накіраваны партызанскі тэрор. Лацінаамерыканскія эскадроны смерці ствараліся пры падтрымцы ЦРУ і саюзнымі ЗША рэжымамі пераважна для барацьбы з камуністычнымі сіламі. Ключавую ролю тут адыграў амерыканскі пасол у Гандурасе і пазней у Мексіцы Джон Неграпонтэ[1][2][3].
Еўропа
правіцьУ Еўропе эскадроны смерці паўсталі ў Іспаніі ў часы дыктатуры Франка дзеля змагання з левай апазіцыяй і басцкімі сепаратыстамі, у тым ліку членамі ЭТА. Такія групы найчасцей выступалі пад назвай «Іспанскі баскійскі батальён», «Байцы караля Хрыста» або «Апостальскі антыкамуністычны саюз». Па прыходзе да ўлады сацыялістаў паўстала новае фарміраванне пад назвай «Grupos Antiterroristas de Liberación» (бел.: Антытэрарыстычныя групы вызвалення).
Былы СССР
правіцьВыкарыстанне дзяржавай эскадронаў смерці прызнана сур’ёзным парушэннем норм права і можа прывесці да негатыўных палітычных наступстваў. Абвінавачанні ў стварэнні і выкарыстанні падобных падраздзяленняў ужываюцца ў палітычнай барацьбе апазіцыянераў з праўладнымі групіроўкамі і асобнымі палітыкамі. Такія абвінавачанні не раз гучалі у бок кіраўніцтва дзяржаў постсавецкай прасторы.
- Беларуская апазіцыя вінаваціць Аляксандра Лукашэнку ў ліквідацыі з дапамогай эскадрона смерці апазіцыйных палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, журналіста ОРТ Дзмітрыя Завадскага[4][5] і інш.
- На думку казахскай апазіцыі, забойствы апазіцыйных палітыкаў Алтынбека Сарсенбаева і Заманбека Нуркадзілава былі выкананыя эскадронам смерці па загадзе Нурсултана Назарбаева[6].
Зноскі
- ↑ Is the U.S. Organizing Salvador-Style Death Squads in Iraq?
- ↑ Булычев И. М. Заговор против народов Центральной Америки. М., 1984; McCuen G.E. Political Murder in Central America. Death Squads and U.S. Politics. Hudson (WI), 1984; Benítes Manaut R., Lozano L., Bermúdez Torres L. EE. UU. contra Nicaragua. La guerra de baja intensidad en Centroamérica. Madrid, 1987; El Salvador Death Squads. A Governmental Strategy. Sidney, 1988; Harvest of Violence. The Maya Indians and the Guatemala Crisis. Norman (OK) — Oklahoma City, 1992; Death Squads in Global Perspective: Murder with Deniability. L., 2003; Wilkinson D. Silence on the Mountain. Stories of Terror, Betrayal, and Forgetting in Guatemala. Durhan (NC), 2004; McCoy A.W. A Question of Torture: CIA Interrogation, from the Cold War to the War on Terror. N.Y., 2006.
- ↑ Тарасов А. Н. «Гуманизм»?
- ↑ «Эскадрон смерти» в Белоруссии
- ↑ 10 лет назад похищен журналист Завадский
- ↑ Оппозиция обнаружила в Казахстане «эскадрон смерти»
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх