Эстасіу дэ Албукеркі Каімбра (парт.: Estácio de Albuquerque Coimbra, 2 кастрычніка 1872, Барэйрус, Пернамбуку, Бразільская імперыя — 9 лістапада 1937, Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія) — бразільскі адвакат і палітык, віцэ-прэзідэнт Бразіліі ў 1922—1926 гадах.

Эстасіу Каімбра
парт.: Estácio de Albuquerque Coimbra
Нараджэнне 2 кастрычніка 1872(1872-10-02)
Смерць 9 лістапада 1937(1937-11-09) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эстасіу Каімбра вучыўся на юрыдычным факультэце ў Рэсіфі, скончыў у 1892 годзе. Вярнуўшыся ў Барэйрус, пачаў юрыдычную практыку і атрымаў вядомасць як адвакат не толькі ў родным горадзе, але і ў Рыу-Фармоза і Агуа-Прэ.

Неўзабаве Каібмра таксама пачаў і палітычную кар'еру, заснаваўшы Рэспубліканскую партыю Барэйруса. У 1894 годзе быў абраны мэрам горада. Праз год Каімбра быў абраны ў заканадаўчы сход штата, а ў 1899 годзе стаў федэральным дэпутатам.

У 1907 годзе Каібмра быў абраны старшынёй заканадаўчага сходу Пернамбуку. З 6 верасня па 13 снежня 1911 года часова выконваў абавязкі губернатара штата ў сувязі з адстаўкай апошняга. У 1912 годзе часова адышоў ад палітыкі, вярнуўся ў 1915 годзе і тройчы абіраўся федэральным дэпутатам.

У 1922 годзе Каімбра быў абраны віцэ-прэзідэнтам Бразіліі і разам з гэтым атрымаў пасаду старшыні Сената краіны.

Пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў віцэ-прэзідэнта ў 1926 годзе Каімбра зноў узначаліў Пернамбуку і знаходзіўся на пасадзе губернатара да 1930 года, калі яму давялося пакінуць краіну ў сувязі з рэвалюцыяй. Каімбра іміграваў у Еўропу і змог вярнуцца ў Бразілію толькі ў 1934 годзе, але заставаўся ў баку ад палітыкі.

Спасылкі правіць