Эстрыдсены
Эстрыдсены — дынастыя каралёў Даніі ў 1047—1412; кіраўнікоў Швецыі ў 1160—1161, 1389—1396; кіраўнікоў Нарвегіі ў 1387—1389; герцагаў Шлезвіга 1058—1326, 1330—1375; графаў Фландрыі 1119—1127; графаў Холанд у 1216—1218, 1241—1251, 1283—1305 гады.
Падчас кіравання гэтай дынастыі Данія перажыла некалькі перыядаў як уздыму так і крызісаў. У часы першых прадстаўнікоў гэтага роду Данія зноў спрабавала заваяваць Англію і іншыя землі (Фландрыя, землі балтыйскіх славян). У першай палове XII стагоддзя ўнутраная барацьба Эстрыдсенаў прыслабіла Данію.
Пры Вальдэмары I і яго сынах Данія паспрабавала стаць «гаспадыняй Балтыйскага мора», але пасля паражэння ў 1223 годзе яе роля змяншаецца. Другая палова XIII — пачатак XIV стагоддзяў прайшлі ў барацьбе за ўплыў паміж рознымі галінамі дынастыі Эстрыдсенаў. Пераможцам у гэтай барацьбе стаў Вальдэмар IV Атэрдаг (апошні кароль з гэтага роду), які зноў узмацніў Данію да таго, што ў часы кіравання яго дачкі Маргарыты I Дацкай Данія аб’яднала скандынаўскія краіны, заключыўшы Кальмарскую унію.
Продкі роду
правіцьСярод продкаў гэтай дынастыі завуць некалькі персанажаў Торгільса Доўгага (англ.: Thorgil Sprakling), якога часам называюць сынам Стырб'ёрна Моцнага і Тыры (дачкі Харальда Сінязубага). Сынам Торгільса Доўгага завуць Ульфа. Калі верыць гэтай версіі Эстрыдсены былі нашчадкамі шведскіх каралёў. Сярод нашчадкаў Торгільса Доўгага завуць:
- Гіту ( — 1069), сястра Ульфа. Жонка Годвіна Уэсекскага
- Ульф ( — 1026). Жонка — Эстрыд, сястра Кнуда Вялікага
- Свен II Эстрыдсен (1020—1074), з 1047 года кароль Даніі. Заснавальнік каралеўскай лініі Эстрыдсенаў
- Маргарыта Асб'ёрндатэр. Жонка Харальда III, караля Даніі
- Эйлаф, брат Ульфа
Эстрыдсены (каралі Даніі)
правіць- Свен II Эстрыдсен (1020—1074) Сын Ульфа Торгільсана і Эстрыд. Кароль Даніі з 1047. Муж 1) Гунхільд, дачкі нарвежскага ярла Свена Хокансана 2) Гіды 3) Цюры
- Харальд III Хен ( — 1080). Пазашлюбны сын дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1076 года. Муж Маргарыты Асб'ёрндатэр
- Сігрыд. Дачка Свена II Эстрыдсена. Да 1059 года жонка Готшалка (каля 1000 — 1066)
- Кнуд IV Святы ( — 1086). Пазашлюбны сын дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1080. У шлюбе (пасля 1080) з Адэлаідай (1065—1115), дачкой графа Роберта I Фландрскага.
- Карл Добры (каля 1084—1127). Сын Кнуда IV. Граф Фландрыі 1119—1127.
- Сесілія (каля 1085/86 — 1131) Дачка Кнуда IV
- Інгерда. Дачка Кнуда IV. Жонка Фулька, шведскага ярла
- Олаф I Голад ( — 1095) Сын Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1086. Муж Інгегерды дачкі нарвежскага конунга Харальда III.
- Інгрыд. Дачка Свейна II Эстрыдсена. Жонка Олафа III, караля Нарвегіі
- Эрык I Добры ( — 1103). Сын Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1095. Муж Баэдылі Цюргатсдатэр. Пра нашчадкаў гл. ніжэй.
- Свен (каля 1053—1104) Сын Свена II Эстрыдсена.
- Генрых (каля 1090—1134) Сын Свена Свенсена. Жанаты на Інгрыд Рагнвальдсен Шведскай.
- Магнус Хенрыксен ( — 1161) Сын Генрыха Свенсена. Кароль Швецыі з 1160.
- Рагнвальд ( — 1161) Сын Генрыха Свенсена
- Кнуд ( — 1162) Сын Генрыха Свенсена. Герцаг Ютландыі ў 1157—1162 гады.
- Барыс (каля 1130 — забіты каля1167) Сын Генрыха Свенсена. Муж дачкі Германа II, графа Вінцэнбург
- Нільс ( — 1134) Сын Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1104. Муж 1) Маргарэт, дачкі Інгэ I караля Швецыі 2)Ульвхільд, дачкі Харальда Фінсана
- Магнус Моцны (1106—1134) Сын Нільса Свенсена. Кароль Даніі з 1134. Жанаты з Рыхезай Польскай, дачкой Баляслава III
- Кнуд V (каля 1129—1157). Сын Магнуса Моцнага. Кароль Даніі з 1146. Жанаты з дачкой Сверкера I
- Святы Ньял (-1180). Сын Кнута Магнусена
- Вальдэмар ( — 1236) Сын Кнута Магнусена. Біскуп Шлезвіга 1179—1192, архібіскуп Брэменскі 1190/1208 — 1211.
Нашчадкі Эрыка Добрага
правіць- Кнуд Лавард (1096—1131) Сын Эрыка I Добрага. Ярл Паўднёвай Ютландыі (Шлезвіга) з 1115 года, венедаў з 1129 года. Жанаты з Інгеб'ерг (Ірынай), дачцэ Мсціслава Вялікага. Пра нашчадкаў гл. ніжэй.
- Харальд (?1135) Сын Эрыка I Добрага. Муж Рагнхільд, дачкі Магнуса III караля Нарвегіі
- Бёрн (?1134) Сын Харальда Эрыксена. Муж Катарыны, дачкі Інгэ I
- Кірстэн, дачка Бёрна жонка Эрыка IX Святога
- Олаф (-каля 1143) Сын Харальда Эрыксена.
- Рангільда Дачка Эрыка I Добрага. У шлюбе з Хоканам Сунівасенам, маці Эрыка III Лама (1100—1146) караля Даніі з 1137 года
- Эрык II Векапомны (?1137) Сын Эрыка I Добрага. Кароль Даніі з 1134. Муж дачкі Мсціслава Вялікага
- Свейн III Градзе (?1157) Пазашлюбны сын Эрыка II Векапомнага. Кароль Даніі з 1152, Зеландыі з 1147. Жанаты з Адэллю з Ветынаў, дачкой Конрада Вялікага.
- Лютгарда, дачка Свейна III Градэ. Жонка Бертольда II, графа Андэкс
Нашчадкі Кнута Лаварда
правіць- Маргарэт. Дачка дацкага караля Кнута Лаварда.
- Крысцін. Дачка дацкага караля Кнута Лаварда. Жонка Магнуса IV Сляпога.
- Катрын. Дачка дацкага караля Кнута Лаварда. Жонка Праслава, трэцяга сына Ніклата
- Вальдэмар I Вялікі (1131—1182) Сын Кнута III Лаварда. Кароль Даніі з 1157. Жанаты з Сафіяй Валадараўнай.
- Крыстафер (каля 1150—1173) Пазашлюбны сын Вальдэмара I Вялікага. герцаг Шлезвіга з 1157
- Сафія (каля1159-1208). Дачка Вальдэмара I Вялікага. Жонка Зігфрыда III, графа фон Орламюндэ (?1206).
- Кнуд VI (каля 1162-1202) Сын Вальдэмара I Вялікага. Кароль Даніі з 1182.
- Вальдэмар II Пераможца (1170—1241) Сын Вальдэмара I Вялікага. Кароль дацкі з 1202. Муж 1) Маргарыты Дагмары, дачкі чэшскага караля Пржэмысла Отакара I; 2) Берэнгарыі, дачкі Санча Партугальскага. Пра нашчадкаў гл. ніжэй.
- Інгеборга (1175—1236) Дачка Вальдэмара I Вялікага. У 1193—1194 і з 1200 у шлюбе з Філіпам II Аўгустам, каралём Францыі.
- Рыкса (-1220) Дачка Вальдэмара I Вялікага. Жонка Эрыка X, караля Швецыі.
Нашчадкі Вальдэмара II Пераможца
правіць- Вальдэмар (III) (1209—1231). Сын Вальдэмара II Пераможца. Кароль Даніі з 1215. Муж Леаноры, дачкі Альфонса II Партугальскага
- Эрык IV Плужны Грош (1216—1250) Сын Вальдэмара II Пераможца. Кароль Даніі з 1241. Муж Юты, дачкі герцага Альбрэхта I Саксонскага.
- Сафія ( — 1286) Дачка Эрыка IV. Жонка Вальдэмара I, караля Швецыі.
- Інгеборга (каля 1244 — 1287). Дачка Эрыка IV. Жонка Магнуса VI, караля Нарвегіі.
- Юта (каля 1246 — каля 1286/95) Дачка Эрыка IV. Жонка Вальдэмара I, караля Швецыі.
- Сафія (1217—1247) Дачка Вальдэмара II. З 1233/1235 года жонка Іаана I Брадэнбургскага.
- Абель (1218—1252) Сын Вальдэмара II Пераможца. Кароль Даніі з 1250. Муж Мехцільды, дачкі Адольфа IV Гольштэйнскага. Пра нашчадкаў гл. ніжэй.
- Крыстафер I (1219—1259) Сын Вальдэмара II Пераможца. Кароль Даніі з 1252. Муж Маргарыты, дачкі Самбара II Памеранскага. Пра нашчадкаў гл. ніжэй.
- Нільс I ( — 1218). Пазашлюбны сын Вальдэмара II. Граф Халанд з 1216 года. Муж з 1217 года Оды, дачкі Гонцэля Шверынскага
- Нільс II (каля 1218 — 1251). Сын Нільса I. Граф Халанда з 1241 года.
- Якаб ( — 1308). Сын Нільса II. Граф Халанда ў 1283—1305.
- Нільс III ( — 1314). Сын Якаба. Граф Халанда.
- Кнуд (каля 1210 — 1260). Пазашлюбны сын Вальдэмара II. Герцаг Эстляндскі ў 1219—1227, герцаг Блекінгэ з 1232 года. Муж Хедвігі, дачкі Святаполка Памеранскага
- Эрык ( — 1304). Сын Кнуда Вальдэмарсена. Герцаг Паўднёвай Ютландыі з 1284 года.
- Сванціполк (1230—1310). Сын Кнуда Вальдэмарсена. Лорд Вібі
Нашчадкі Абеля
правіць- Вальдэмар III (1238—1257). Сын Абеля. Герцаг Паўднёвай Ютландыі (Шлезвіга) з 1254 года.
- Сафія (1240—1284) Дачка Абеля. Жонка Бернарда I, князя Ангальт-Бернбург.
- Эрык I ( — 1272). Сын Абеля. Герцаг Шлезвіга з 1257 года. Муж Маргарыты, дачкі Ярамара Ругенскага
- Вальдэмар IV ( — 1312) Сын Эрыха I Шлезвігскага. Герцаг Шлезвіга з 1283. Муж 1) Елізаветы, дачкі Іагана I Саксен-Лаўэнбург 2) Анастасіі, дачкі Нікалауса Шверынскага
- Эрык II ( — 1325) Сын Вальдэмара IV Шлезвігскага. Герцаг Шлезвіга з 1312. Муж Адэлгейды, дачкі Генрыха I графа Гольштэйн-Рэндсбург
- Вальдэмар V (Вальдэмар III) (1315—1364). Сын Эрыха II Шлезвігскага. Кароль Даніі 1326—1329, герцаг Шлезвіга ў 1325—1326 і ў 1330—1364. Муж Рыхарды, дачкі Гензеля Шверынскага
- Генрых ( — 1375) Сын Вальдэмара V Шлезвігскага. Герцаг Шлезвіга з 1364 года.
- Вальдэмар (пам. 1364) Сын Вальдэмара V Шлезвігскага
- Хельвіга ( — 1374) Дачка Эрыха II Шлезвігскага. Жонка Вальдэмарам IV, караля Даніі.
- Маргарыта ( — 1313) Дачка Эрыка I Шлезвігскага. Жонка Гельмальда III, графа Шверын.
- Эрык (1272—1310) Сын герцага Эрыка I Шлезвігскага. Кіраўнік Лангланда з 1295.
- Абель (1252—1279) Сын Абеля. Муж Мацільды, дачкі Гензеля Шверынскага
- Маргарыта, дачка Абеля Абельсена
Нашчадкі Крыстафера I
правіць- Эрык V Кліпінг (1249—1286) Сын Крыстафера I. Кароль Даніі з 1259 года. Муж з 1273 года Агнэсы, дачкі Іагана I маркграфа Брадэнбургскага
- Эрык VI Менвед (1274—1319) Сын Эрыка V. Кароль Даніі з 1286. Муж Інгеборг, дачкі Магнуса I Шведскага.
- Крыстафер II (1276—1332). Сын Эрыка V. Кароль Даніі ў 1320—1326 і ў 1329—1332. Муж Яфіміі, дачкі Багуслава IV Памеранскага.
- Маргарыта (1305—1340) Дачка Крыстафера II. Жонка Людвіга V Баварскага, маркграфа Брандэнбурга.
- Эрык (1307—1332) Сын Крыстафера II
- Вальдэмар IV Атэрдаг (1320—1375) Сын Крыстафера II. Кароль Даніі з 1340 года. Муж Гедвігі, дачкі герцага Эрыха II Шлезвігскага.
- Інгеборга (1347—1370) Дачка Вальдэмара IV. Жонка Генрыха I, герцага Мекленбург-Шверынскага.
- Маргарыта I (1353—1412). Дачка Вальдэмара IV. Жонка Хокана VI, караля Нарвегіі і Швецыі. Каралева Даніі ў 1387—1396, рэгентка Нарвегіі 1388—1389, каралева Швецыі 1389—1396.
- Мацільда (?1299/1300) Дачка Крыстафера I. Жонка з 1272 года Альберта III, герцага Брандэнбурга.
- Маргарыта (?1306). Дачка Крыстафера I. Жонка Іагана II, графа Гольштэйна
Спасылкі
правіць- KINGS of DENMARK 1047-1412 (FAMILY of THORGILS) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 27 красавіка 2010.