Эстрыд Абадрыцкая
Эстрыд Абадрыцкая (каля 979 — 1035) — дачка правадыра абадрытаў, шведская каралева — жонка Олафа Шатконунга, караля Швецыі (1000—1022); маці шведскага караля Анунда Якаба і рускай княгіні Святой Інгігерды.
Эстрыд Абадрыцкая | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ауд Хакансдоцір | ||||||
Пераемнік | Гунхільда Свейнсдоцір | ||||||
Нараджэнне | каля 979[1] | ||||||
Смерць | 1035 | ||||||
Род | Мунсё[d] | ||||||
Муж | Олаф Шатконунг[2] | ||||||
Дзеці | Інгігерда[2] і Анунд Якаб | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва |
Паводле легенды, Эстрыд трапіла ў Швецыю як ваенны трафей з Заходняй Памераніі. Лічыцца што, яе бацька, правадыр племя палабскіх абадрытаў, аддаў яе за Олафа, каб змацаваць мір. Верагодна, за ёй быў багаты пасаг, таму што ў сучаснай ёй Швецыі назіраецца ўсплёск славянскага ўплыву, перш за ўсё сярод рамеснікаў.
Наложніца Олафа Шатконунга Эдла была родам з таго ж рэгіёна, што і Эстрыд, і, верагодна, трапіла ў Швецыю аналагічным чынам. Кароль ставіўся да Эстрыд і Эдлы аднолькава, а яго сын і дзве дачкі ад Эдлы атрымлівалі тыя ж ушанаванні, што і дзеці ад Эстрыд, хоць афіцыйна ён быў жанаты толькі на Эстрыд, і каралевай была яна. Сноры Стурлусан пісаў, што Эстрыд дрэнна ставілася да дзяцей Эдлы (Эмунда, Астрыд і Гольмфрыды), і таму Эмунд быў высланы ў Вендландзію да сваякоў Эдлы, якія яго і выхавалі. Акрамя гэтага сведчання і згадкі ў таго ж Сноры пра тое, што Эстрыд любіла пампезнасць і раскошу і была патрабавальнай да слуг, пра яе асобу і характар нічога невядома.
Эстрыд прыняла хрышчэнне ў 1008 годзе разам з мужам, дзецьмі і многімі прадстаўнікамі шведскай знаці. Прыняўшы хрысціянства, Олаф працягваў прытрымлівацца свабоды веравызнання як палітыкі для краіны — Швецыя стала хрысціянскай дзяржавай толькі пасля рэлігійнай вайны паміж Інгэ I Старэйшым і Блот-Свенам у 1084—1088 гадах.
Дзеці
правіць- Інгігерда (каля 1001—1054) — на Русі Ірына (у манастве — Ганна), жонка Яраслава Мудрага
- Анунд Якаб (каля 1010—1050) — кароль Швецыі, які стаў спадчыннікам Олафа прыкладна ў 1022 годзе
Зноскі
- ↑ Estrid ofthe Obotrites // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kindred Britain