Этрускі алфавіт
Этрускі алфавіт — набор сімвалаў, характэрны для пісьмовай этрускай мовы. Створаны на аснове заходнегрэчаскага алфавіту.
Этрускі алфавіт | |
---|---|
Тып пісьма | кансанантна-вакалічнае пісьмо |
Мовы | Этруская |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Таскана |
Дата стварэння | VII ст. да н.э. |
Перыяд | VII ст. да н.э. - I ст. н.э. |
Найстаражытны дакумент | Надмагільныя надпісы, надпісы на люстэрках |
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | Справа налева, злева направа, бустрафедон |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адносіцца да італійскіх алфавітаў.
Гісторыя
правіцьНайбольш вядомыя помнікі этрускай пісьменнасці — надмагіллі і кераміка. У наш час вядома каля дзевяці тысяч надпісаў, выкананых з дапамогай этрускага алфавіту — знойдзены на надмагільных плітах, вазах, статуях, люстэрках і каштоўнасцях. Таксама былі знойдзены фрагменты палатнянай этрускай кнігі Liber Linteus.
Напрамак пісьма: галоўным чынам справа налева, зрэдку злева направа і бустрафедон: адзін радок напісаны злева направа, другі радок — справа налева, трэцяя — злева направа і г.д. Словы не заўсёды аддзяляліся адно ад аднаго.
Этрускія надпісы былі незразумелыя ўжо рымлянам, у якіх існавала прыказка «etruscum non legitur» («этрускае не чытаецца»). Усе пазнейшыя спробы прачытаць этрускія надпісы на аснове якога-небудзь з вядомых моў не мелі поспеху; пераважае пункт гледжання, паводле якой этруская мова не роднасная вядомым еўрапейскім мовам і з’яўляецца ізаляванай.
Склад
правіцьНайстаражытны помнік — таблічка з Марсіліяны, якая змяшчала поўны пералік (27) знакаў алфавіту. Знакі — тыя ж, што і ў заходнегрэчаскім алфавіце. Пазней з алфавіту знікае каля паловы знакаў: замест парных звонкіх — глухіх застаецца знак звычайна толькі для глухога, знікае знак для галоснага О; у той жа час з’яўляецца новы знак 8, які чытаецца як f. У этрускім алфавіце вельмі багаты набор знакаў для сібілянтаў.
Чытанне знакаў рэканструявана яшчэ ў XIX стагоддзі на падставе нешматлікіх лацінска-этрускіх білінгв, а таксама імёнаў уласных, якія сустракаюцца як у этрускіх, так і ў лацінскіх тэкстах.
Лічбы
правіцьНазва | Лічба | Сімвал * |
---|---|---|
θu | 1 | |
maχ | 5 | |
śar? halχ? | 10 | |
muvalχ | 50 | |
? | 100 | ці C |
Літаратура
правіць- Буриан Я., Моухова Б. Загадочные этруски, М., 1970.
- Кондратов A.M. Этруски. Загадка номер один, М., 1977.
- Немировский А. И. Этруски. От мифа к истории. М. 1983.
- Немировский А. И., Харсекин А. И. Этруски. Воронеж, 1969.
- Пенни Дж. Языки Италии // Кембриджская история древнего мира. Т. IV: Персия, Греция и Западное Средиземноморье ок. 525—479 гг. до н. э. Под ред. Дж. Бордмэна и др. Пер. с англ. А. В. Зайкова. М., 2011. С. 852—874. — ISBN 978-5-86218-496-9
- Риджуэй Д. Этруски // Кембриджская история древнего мира. Т. IV: Персия, Греция и Западное Средиземноморье ок. 525—479 гг. до н. э. М., 2011. С. 754—803.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Этрускі алфавіт