Этылацэта́т, этылавы эфір воцатнай кіслаты, CH3COOC2H5 — бясколерная вадкасць з прыемным пахам садавіны. Утрымліваецца ў нафце і прадуктах каксавання. Валодае ўсімі ўласцівасцямі складаных эфіраў.

Octan etylu.svg

Малярная маса 88,11 г/моль. Шчыльнасць 0,9001 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Тэмпература плаўлення -84 °С, тэмпература кіпення 77,1 °С. Змешваецца з этанолам, дыэтылавым эфірам, бензолам. Мала раствараецца ў вадзе.

АтрыманнеПравіць

У прамысловасці этылацэтат атрымліваюць:

ВыкарыстаннеПравіць

Этылацэтат выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка нітрацэлюлозы, алейных лакаў, тлушчаў і інш. У сумесі з этылавым спіртам выкарыстоўваецца ў вытворчасці штучнай скуры. Таксама этылацэтат выкарыстоўваецца ў вытворчасці выбуховых рэчываў і ў якасці харчовай дабаўкі.

Шкоднае ўздзеяннеПравіць

Пары этылацэтату раздражняюць слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў, вачэй. Уздзеянне этылацэтата на скуру выклікае дэрматыты і экзэму.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 184. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 282—283. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

СпасылкіПравіць