Эфіопа-эрытрэйскі канфлікт
Эфіопа-эрытрэйскі канфлікт — узброены канфлікт паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй у 1998—2000 гадах за кантроль над спрэчнымі памежнымі тэрыторыямі.
Эфіопа-эрытрэйскі канфлікт | |||
---|---|---|---|
![]() Карта спрэчных тэрыторый на мяжы Эрытрэі і Эфіопіі, дзе ў асноўным адбываліся баявыя дзеянні. | |||
Дата | 6 мая 1998 — 25 мая 2000 | ||
Месца | Эфіопія, Эрытрэя | ||
Вынік | Ваенная перамога Эфіопіі, перамога Эрытрэі ў міжнародным арбітражы | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
ХодПравіць
- 6 мая 1998 года, пасля забойства эрытрэйскіх чыноўнікаў, Эрытрэя напала на Эфіопію, парушаючы пры гэтым міжнародныя нормы, як вырашыла камісія ў Гаазе[9].
- 12 мая 1998 года — эрытрэйскія войскі занялі адзін з трох спрэчных участкаў памежжа, Бадме.
- 21 — 23 лютага 1999 года — масіраваныя авіяўдары па эрытрэйскай тэрыторыі, як пралог аперацыі «Заход». Эрытрэйцы прадухілілі прарыў фронту, але пад бамбёжкамі загінулі тысячы салдат.
- 16 мая 1999 года — эфіопская авіяцыя здзейсніла налёт на порт Масаўа.
- 24 мая 1999 года — эрытрэйскія войскі сіламі да чатырох пяхотных брыгад з часткамі ўзмацнення нанеслі ўдар па эфіопскіх пазіцыях на заходнім участку фронту ўздоўж левага берага ракі Мэрэб, але ў двухдзённых баях поспеху не мелі.
- 25 мая — чэрвень 2000 года — эфіопскія войскі выціснулі эрытрхйцаў са спрэчных тэрыторый.
- па ўмовах мірнага пагаднення, справа была перададзена ў Міжнародны арбітраж, які падзяліў тэрыторыі прыкладна пароўну; горад Бадме, сімвал вайны, застаўся за эрытрэйцамі[10].
- У 2007 годзе назіраўся рост напружанасці ў памежнай паласе, і аналітыкі прагназавалі магчымасць новага канфлікту.
АхвярыПравіць
Паводле ацэнак міжнародных назіральнікаў, каля 60 тыс. эфіопаў і 40 тыс. эрытрэйцаў, самі ваюючыя бакі прызналі прыкладна па 20 тыс. з кожнага боку. Максімальныя ацэнкі даходзяць да 300 тыс.ахвяр.
Некаторыя аспекты канфліктуПравіць
Лідэры абедзвюх краін, Ісаяс Афеворкі і Мелес Зенаўі з’яўляліся даўнімі таварышамі па зброі, і менавіта Афеворкі актыўнай палітычнай работай сярод этнасаў Паўночнай Эфіопіі шмат у чым і зрабіў магчымым стварэнне партызанскіх груп, якія потым згуртаваў пад сваім кіраўніцтвам Зенаўі, у 2001 годзе ён ледзь пазбег вотуму недаверу як раз па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з эрытрэйцамі.
З 2008 года на эрытрэйскай тэрыторыі грунтуюцца ўзброеныя фармаванні эфіёпскіх антыўрадавых паўстанцаў Гінбот 7 на чале якіх стаіць Берхану Нега[11].
У канфлікце актыўны ўдзел прымалі ваенныя спецыялісты і найміты з былых савецкіх рэспублік, у асноўным з Украіны і Расіі, якія ў большасці выпадкаў займаліся эксплуатацыяй баявой авіяцыі[3] (гл. Авіяспецыялісты былых савецкіх рэспублік у Афрыцы). Зафіксаваны шэраг выпадкаў прамога ваеннага сутыкнення паміж ўзброенымі групамі украінцаў і расіян, якія супрацоўнічалі з супрацьлеглымі дзяржавамі[1].
Мірная дэкларацыяПравіць
8 ліпеня 2018 года прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед і прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афеворкі падпісалі дэкларацыю аб міры і дружбе, у якой аб’яўлялася аб спыненні стану вайны паміж дзвюма краінамі, а таксама заявілі аб гатоўнасці супрацоўнічаць у шэрагу сфер, у тым ліку — у эканамічнай і сацыяльнай абласцях.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Русские наёмники — от Африки до Сирии
- ↑ Командировка в Африку
- ↑ 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 Жирохов, Михаил. Война в воздухе на Африканском Роге // Военное обозрение. — 2013. — 13 июля.
- ↑ Торговля оружием и будущее Белоруссии
- ↑ Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия
- ↑ Б. Кузык, Н. Новичков, В. Шварев, М. Кенжетаев, А. Симаков. Россия на мировом рынке оружия. Анализ и перспективы. М, "Военный парад", 2001, с.300 - 301
- ↑ Война Эфиопии и Эритреи: первая российско-украинская Архівавана 26 кастрычніка 2020.
- ↑ 8,0 8,1 Алексей Андреев. АФРИКАНСКИЙ РОГ: ЗАТИШЬЕ ПЕРЕД БУРЕЙ // Независимая газета : газета. — 29 марта 2000.
- ↑ Eritrea broke law in border war(англ.) . BBC News (21 снежня 2005). Праверана 21 кастрычніка 2019.
- ↑ Zane, Damian. Ethiopia regrets Badme ruling, BBC, 3 April 2003.
- ↑ Once a Bucknell Professor, Now the Commander of an Ethiopian Rebel Army