Эцьен Дзюмусцье (фр. Étienne II Dumonstier, 1520 ці 1540 — 23 кастрычніка 1603, Парыж, Францыя) — французскі прыдворны мастак каралёў з дынастыі Валуа і Генрыха IV Бурбона, прадстаўнік дынастыі мастакоў Дзюмусцье.

Эцьен Дзюмусцье
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 1540[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1603(1603-10-23)[4]
Месца смерці
Бацька Geoffroy Dumonstier[d]
Дзеці Pierre Dumonstier II[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1520 ці 1540 гадах. Старэйшы сын мастака Жафруа Дзюмусцье, брат мастакоў П’ера і Косма II Дзюмусцье. Верагодна, вучыўся жывапісу ў свайго бацькі і Франсуа Клуэ. Яго імя з’яўляецца ўпершыню ў дакументах на выплату заробку каралём у 1568 годзе. Сума заробку 400 ліўраў — амаль у два разы большая, чым у Франсуа Клуэ, нягледзячы на ​​маладосць мастака. Захаваліся і іншыя дакументы на выплаты Эцьену Дзюмусцье каралеўскага заробку.

У 1569—1570 годзе Эцьен разам з братам П’ерам быў пасланы Кацярынай Медычы ў Вену. Тут яны выконвалі работы для імператарскага двара Максіміліяна ІІ. Даследчыкі мяркуюць, што Эцьен з’яўляўся даверанай асобай Кацярыны Медычы ў ажыццяўленні дыпламатычных місій.

Меў у Парыжы свой дом, выконваў абавязкі valet du chambre, быў прыдворным жывапісцам апошніх каралёў з дынастыі Валуа і Генрыха IV Бурбона. 1 красавіка 1574 года ён ажаніўся з Ганнай Ліньер, ад якой у яго быў сын, Жыль, які нарадзіўся ў тым жа годзе па дадзеных рэестра царквы Сен-Жэрмен-л’Асеруа. Пасля смерці жонкі ён зноў ажаніўся 29 студзеня 1585 года з Мары Лесаж. Яго сын ад гэтага шлюбу, які нарадзіўся ў канцы 1585 года, П’ер II, стаў вядомым мастаком. Даніель Дзюмусцье — самы знакаміты ў гэтай сям’і, магчыма, быў вучнем Эцьена, які даводзіўся яму дзядзькам. Вядома, што 29 жніўня 1603 года, незадоўга да смерці, Эцьен Дзюмусцье пражываў у Парыжы на Rue Des Quatre Fils. 27 верасня 1603 года ён цяжка захварэў. Сканаў мастак 23 кастрычніка 1603 года. Пахаваны ў царкве Сен-Жан-ан-Грэў.

Зноскі

  1. Etienne Dumonstier // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Etienne Dumonstier // Art UK painters database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://rkd.nl/explore/artists/24787 Праверана 15 кастрычніка 2016.
  4. Gallica — 1997.
  5. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.