Эшлі Коўл
Э́шлі Коўл (англ.: Ashley Cole; нар. 20 снежня 1980, Стэпні, Лондан, Англія) — былы англійскі футбаліст, левы абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2001—2014), разам з якой шмат разоў удзельнічаў на чэмпіянатах свету і Еўропы. Вядомы, перш за ўсё, дзякуючы выступам за лонданскія «Арсенал» і «Чэлсі».
| |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 снежня 1980[1][2][…] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | левы абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
З юнацкага ўзросту гуляў у «Арсенале». Пачынаў у якасці нападніка, першы матч за асноўную каманду згуляў 30 лістапада 1999 года супраць «Мідлсбра». Заключыў прафесійны кантракт 25 лютага 2000 года. Для атрымання гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Крыстал Пэлас», дзе згуляў 14 матчаў і забіў 1 гол і дапамог клубу захаваць месца ў лізе. Пасля траўмы асноўнага левага абаронцы «Арсенала» Сілвінью ўвосень 2000 года быў пастаўлены на яго месца. Паказваючы выдатную гульню, выцесніў бразільца з асноўнага складу.
У 2005 годзе Коўл быў абвінавачаны ў тым, што дамаўляецца аб пераходзе ў іншы клуб без апавяшчэння кіраўніцтва «Арсенала». Камісія Прэм'ер-Лігі прызнала яго віну і 2 чэрвеня 2005 года аштрафавала на £100 000 за сустрэчу ў адной з лонданскіх гасцініц з Жазэ Маўрынью. Пададзеная ў жніўні апеляцыя была адхілена, але памер штрафу паменшылі да £75 000. Таксама за гэты інцыдэнт былі аштрафаваны клуб «Чэлсі» і сам Жазэ Маўрынью на сумы ў £300 000 і £200 000 (паменшаная да £75 000) адпаведна.
Нягледзячы на жаданне пакінуць «Арсенал», Коўл падпісаў новы кантракт 18 ліпеня 2005 года з зарплатай каля £70 000 у тыдзень. 31 жніўня 2006 годзе перайшоў у «Чэлсі» ў абмен на абаронцу Вільяма Галаса з даплатай у £5 млн.
7 ліпеня 2014 года Коўл падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай»[4][5]. Аднак замацавацца ў аснове рымскага клуба не здолеў. Улетку 2015 года галоўны трэнер рымлян Рудзі Гарсія абвясціў, што больш не разлічвае на Коўла, і той не быў уключаны ў заяўку на сезон, але застаўся ў клубе. 19 студзеня 2016 года Коўл афіцыйна разарваў кантракт з «Ромай»[6].
27 студзеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Коўла ў амерыканскі клуб «Лос-Анджэлес Гэлаксі»[7]. У студзені 2019 года вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком клуба «Дэрбі Каўнці»[8], які ўзначальваў былы партнёр Коўла па «Чэлсі» Фрэнк Лэмпард. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.
У жніўні 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].
ДасягненніПравіць
«Арсенал»:
- Чэмпіён Англіі (2): 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Англіі (3): 2002, 2003, 2005
- Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2002, 2004
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Англіі: 2010
- Уладальнік Кубка Англіі (4): 2007, 2009, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2007
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
- Пераможца Лігі Еўропы: 2013
Зноскі
- ↑ Ashley Cole // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ashley Cole // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ashley Cole // FBref.com
- ↑ Ashley Cole: Roma sign former Chelsea defender on two-year deal. BBC Sport
- ↑ Ashley Cole signs two-year contract to join Roma. The Guardian
- ↑ Эшли Коул расторг контракт с «Ромой». by.tribuna.com
- ↑ Эшли Коул подписал контракт с "Лос-Анджелес Гэлакси". football.by
- ↑ Эшли Коул подписал контракт с «Дерби» Лэмпарда. by.tribuna.com
- ↑ 38-летний Эшли Коул объявил о завершении карьеры. by.tribuna.com
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эшлі Коўл
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)