Музей Эшмала
Эшмалаўскі музей мастацтва і археалогіі (англ.: Ashmolean Museum of Art and Archaeology) — найстарэйшы агульнадаступны музей у Вялікабрытаніі. Адна з чатырох музейных устаноў, дзеючых пры Оксфардскім універсітэце. Цяперашні будынак музея быў пабудаваны ў 1841-45 гг. у стылі позняга класіцызму (архітэктар Ч. Р. Кокерэл).
Музей Эшмала | |
---|---|
англ.: Ashmolean Museum of Art and Archaeology | |
Заснаваны | 1683 |
Заснавальнік | Эліяс Эшмал[1] |
Адкрыты | 1685[2] |
Месцазнаходжанне | Оксфард, графства Оксфардшыр |
Памеры фонду | 1 000 000[3] |
Адрас | Beaumont Street, Oxford OX1 2PH[4] |
Дырэктар | Alexander Sturgis[d][5] |
ashmolean.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьМузей адкрыўся ў 1683 г. у кампактным будынку, спраектаваным адным з вучняў Крыстафера Рэна спецыяльна для захоўвання рэдкасцей, адпісаных універсітэту Эліясам Эшмалам (1617-92). Збіраў Эшмалаўскую калекцыю зусім не Эшмал, а яго таварыш Джон Традэскант (1608-52) і бацька апошняга.
На працягу 150 гадоў Эшмалаўскі музей заставаўся цэнтрам оксфардскіх даследаванняў у вобласці прыродазнаўчых навук, але ў XIX стагоддзі калекцыі былі пераразмеркаваны паміж чатырма оксфардскімі музеямі. У стары будынак заехаў Музей гісторыі навукі, а ўласна Эшмалаўскі музей быў перапрафіляваны ў бок археалогіі і мастацтва.
Калекцыі
правіцьЭшмалаўскі музей славіцца сваім зборам старажытнаегіпецкага мастацтва і графікі эпохі Адраджэння (Мікеланджэла, Рафаэль, Леанарда да Вінчы). У карціннай галерэі прадстаўлены Учэла, Джарджонэ, Рубенс, Рэмбрант, Ларэн, Цёрнер, Рэнуар і Пікаса.
Сярод іншых рарытэтаў — Параскі мармур, скрыпка Страдзівары «Месія», сабраныя Артурам Эвансам (куратар музея ў 1884—1908 гг.) старажытнасці мінойскай эпохі, экспазіцыя старадаўніх пярсцёнкаў (адно з іх, як лічыцца, навеяла прафесару Толкіну «Уладара пярсцёнкаў») і дыямент, які нібы належаў каралю Альфрэду Вялікаму. Музей таксама размяшчае багатымі калекцыямі старадаўніх манет, сярэднявечнай зброі і даспехаў.
Цікавыя факты
правіць- У навагодні вечар 1999 года з музея было выкрадзена палатно Сезана. Яно не знойдзена дагэтуль.
Зноскі
- ↑ http://www.ashmolean.org/about/historyandfuture/
- ↑ http://www.ashmolean.org/about/
- ↑ Introduction to the Oxford Collections Visualization Project Праверана 7 снежня 2017.
- ↑ http://www.ashmolean.org/contact/
- ↑ http://www.ox.ac.uk/news/2014-01-23-new-director-ashmolean-museum-appointed Праверана 9 кастрычніка 2019.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Эшмала
- Афіцыйны сайт музея