Эйяф’ядлаёкюдль

(Пасля перасылкі з Эяфьядлаёкюдль)

Эйяф’ядлаёкюдль (ісл.: Eyjafjallajökull — ледавік астраўных гор) — вулкан у Ісландыі. Вышыня вулкана 1666 метраў, дыяметр кратара — 3-4 км, пакрыты ледавікамі плошчай каля 100 км².

Эйяф’ядлаёкюдль
ісл. Eyjafjallajökull
Eyjafjallajökull.jpeg
Краіна
Вышыня вяршыні1666 м 
Эйяф’ядлаёкюдль (Ісландыя)
Эйяф’ядлаёкюдль
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Знаходзіцца на поўдні Ісландыі за 200 км на ўсход ад Рэйк’явіка каля аднайменнага ледавіка.

ГеалогіяПравіць

 
Вывяржэнне Эйяф’ядлаёкюдля 27 сакавіка 2010 г.

Апошняе вывяржэнне пачалося 21 сакавіка 2010 года і прывяло да закрыцця паветранай прасторы часткі Еўропы і адмены авіярэйсаў у красавіку 2010 года. Вулкан лічыўся нядзейсным, бо папярэдняе вывяржэнне было зарэгістравана ў 1821 годзе.

Самыя старыя пароды Эйяф’ядлаёкюдля маюць узрост каля 800000—700000 гадоў. У асноўным гэта так званыя трансіцыйныя базальты (пераходны тып паміж алкалібазальтам і талеіітабзальтам).

Гл. таксамаПравіць