Эўдокс Кнідскі
Эўдокс Кнідскі (Εὔδοξος ὁ Κνίδιος; каля 408 — каля 355 да н.э.), старажытнагрэчаскі матэматык і астраном.
Еўдокс Кнідскі | |
---|---|
стар.-грэч.: Εὔδοξος ὁ Κνίδιος | |
Дата нараджэння | 408 да н.э.[1] ці 390-я да н.э.[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 355 да н.э.[1] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | матэматык, пісьменнік, філосаф, географ |
Навуковая сфера | матэматыка і астраномія |
Вядомыя вучні | Menaechmus[d][3], Dinostratus[d], Chrysippus of Cnidos[d] і Callippus of Cyzicus[d] |
![]() |
Біяграфія Правіць
Вандраваў па Грэцыі і Егіпце, потым пасяліўся на радзіме ў г. Кнід (Малая Азія), дзе заснаваў школу матэматыкаў і астраномаў. Упершыню даў агульную тэорыю прапорцый (выкладзена ў 5-й кнізе «Асноў» Эўкліда). Паводле сведчання Архімеда, Эўдоксу належыць прыём доказу метадам вычэрпвання. У астраноміі зрабіў адну з першых спроб пабудовы тэорыі руху планет. Творы Эўдокса Кнідскага да нас не дайшлі.
Зноскі
- ↑ а б Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- ↑ Dictionnaire des philosophes antiques III // Dictionnaire des philosophes antiques / R. Goulet — Paris: CNRS, 2000. — P. 295.
- ↑ В. Б. Менехм // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIX. — С. 89.
Літаратура Правіць
- Эўдокс Кнідскі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.