Эўкеладэ (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Эўкеладэ, спадарожнік)

Эўкеладэ (ад стар.-грэч.: Εὐκελάδη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XLVII.

АдкрыццёПравіць

Быў знойдзены 5 лютага 2003 г групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 1. 30 сакавіка 2005 г Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў спадарожніку афіцыйную назву Эўкеладэ.

АрбітаПравіць

Эўкеладэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.661.000 км. за 746 дзён і 10 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,272. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,5 °. Належыць да групы Кармэ.

Фізічныя характарыстыкіПравіць

Дыяметр Эўкеладэ складае каля 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,6 m.