Элеанора Іванаўна Ахрэмчык

(Пасля перасылкі з Э. І. Ахрэмчык)

Элеанора Іванаўна Ахрэмчык — беларускі музычны педагог.

Элеанора Іванаўна Ахрэмчык
Бацька Іван Восіпавіч Ахрэмчык
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музычны педагог
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1963 г. скончыла Сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага па класе прафесара Г. І. Шаршэўскага, у 1968 г. — Белдзяржкансерваторыю, а ў 1970 г. — асістэнтуру-стажыроўку ў Белдзяржкансерваторыі таксама ў класе прафесара Г. І. Шаршэўскага. У 1970—1981 гг. працавала выкладчыкам па класе спецыяльнага фартэпіяна ў Сярэдняяй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. З 1981 г. па 1989 г. выкладала на кафедры музычнай педагогікі ў Белдзяржкансерваторыі. У 1989—1991 гг. узначальвала Рэспубліканскі метадычны кабінет пры Міністэрстве культуры БССР. З 1991 г. па 1992 г. ведала лабараторыяй у Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры. У 1992—1997 гг. — старэйшы выкладчык, а ў 1997—2010 гг. — дацэнт кафедры музычнай педагогікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2010 г. — выкладчык па класе спецыяльнага фартэпіяна Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзе працавала па сумяшчальніцтве з 1981 г. па 2010 г. Мае вышэйшую педагагічную катэгорыю.


Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў ‎з 1974 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Яна з’яўляецца аўтарам навуковых публікацый, сааўтарам навучальных праграм «Фартэпіяна» для навучэнцаў дзіцячых музычных школ і дзіцячых школ мастацтваў і «Вывучэнне педагагічнага рэпертуара» для навучэнцаў фартэпіяннага аддзялення музычных вучылішчаў і вучылішчаў мастацтваў, рэдактарам-складальнікам нотнага зборніка «Фартэпіянныя ансамблі» (ч.1 і ч.2), мае шэраг публікацый. Неаднаразова была ў складзе журы на конкурсах піяністаў. Яна з’яўляецца членам савета «Навучальная кніга» ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.

Узнагароды правіць

Э. І. Ахрэмчык узнагароджана медалём Беларускага саюза музычных дзеячаў «За ўклад у музычнае мастацтва», мноствам грамат і дыпламоў за падрыхтоўку навучэнцаў — лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.