Эндрыкас Адольфавіч Юшка
Эндрыкас Адольфавіч Юшка (нар. 21 кастрычніка 1947, Клікалей , Акмянскі раён, Шаўляйская вобласць, Літва) — беларускі архітэктар. Саветнік Беларускага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры, мастак міжнароднага саюза мастацкай фатаграфіі.
Эндрыкас Адольфавіч Юшка | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у |
Творчасць
правіцьСкончыў у 1974 годзе Палтаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1974—1981 гадах архітэктар Магілёўскага аддзела Галаўнога інстытута па праектаванні прадпрыемстваў штучнага валакна , у 1981—2001 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект», у 2001—2010 гадах намеснік генеральнага дырэктара па архітэктуры ЗАТ «Будпраектінвест».
Член Саюза архітэктараў СССР, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі.
Творчасць
правіцьАсноўныя творы: 8, 9, 11-павярховы інтэрнат Магілёўскага педагагічнага вучылішча на рагу Піянерскай і Камсамольскай вуліц у Магілёве (1987)[1], навучальны корпус № 16 БДСГА ў Горках[2], гасцініца ў Дрыбіне[3], рэканструкцыя будынка Магілёўскага філіяла «Слаўнафтабанк» па вуліцы Ленінскай, 54[4], гандлёвы цэнтр «Панарама» з гаражамі па вул. Чэхава (сааўтар Ірына Іванчыкава)[5] ў Магілёве і інш.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны і адзначаны прызамі, дыпломамі, медалямі. З іх найважнейшыя: сярэбраны медаль Новазеландскага фотасалона (1989), залаты медаль Лонданскага салона (1990), граматы Беларускага Саюза архітэктараў, дыплом Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры (2001).
Зноскі
- ↑ Педагогическое училище // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Критика. Алла Шамрук
- ↑ Алла Шамрук. ПОИСК НАЦИОНАЛЬНОЙ ИДЕНТИЧНОСТИ В СОВРЕМЕННОЙ АРХИТЕКТУРЕ БЕЛАРУСИ
- ↑ Реконструкция здания Могилевского филиала «Славнефтебанк»
- ↑ Торговый центр с гаражами по ул. Чехова в Могилеве
Літаратура
правіць- Юшка Эндрикас Адольфович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)