Элкано Маркавіч Гальдштэйн
Элкано Маркавіч Гальдштэ́йн (28 сакавіка 1923, Мінск — 28 ліпеня 2006) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).
Элкано Маркавіч Гальдштэйн | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 2006 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЭ. М. Гальдштэйн нарадзіўся 28 сакавіка 1923 года ў Мінску, у сям’і служачага. У 1940 годзе скончыў сярэднюю школу № 1, паступіў на архітэктурны факультэт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1941 годзе ўступіў па камсамольскай мабілізацыі ў атрад народнага апалчэння. Ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Паўночна-Каўказскім франтах у якасці палітбайца, снайпера, сапёра. У кастрычніку 1945 года вярнуўся ў інстытут і ў 1950 годзе абараніў дыпломны праект «Універмаг у г. Ленінградзе». Накіраваны на працу ў разбураны Мінск[1].
Працаваў у праектным інстытуце «Ваенпраект», дзе ў складзе аўтарскага калектыва займаўся праектаваннем комплексу будынкаў насупраць штаба БВА (раён вуліц Чырвонай, Камуністычнай, Куйбышава)[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года[2]. У красавіку 1952 года пераведзены ў «Белдзяржпраект»[1].
Творчасць
правіцьАсноўныя работы: у Мінску — комплекс жылых дамоў па вул. Краснай (1952—1953, у сааўтарстве)[3], жылы дом з крамай «Ваенная кніга» па вул. Камуністычнай (1951)[2], жылыя дамы па вул. Першамайскай, Омскім завулку, пл. Свабоды, у пасёлку трактарнага завода ў г. Мінску, гарадах Магілёве і Лідзе[1], Мінскі радыётэхнічны тэхнікум па Ленінскім праспекце (1956), кемпінг «Мінскі» па Брэсцкай шашы (1960)[2], Фундаментальная бібліятэка АН Беларусі (1967; праект быў паўторна выкарыстаны ў г. Запарожжа ва Украіне), Дом настаўніка (1976; цяпер ліцэй БДУ), комплекс вучылішча кінамеханікаў, комплекс будынкаў Мінскага медыцынскага інстытута (абодва 1979, у сааўтарстве)[3] і інтэрнат для студэнтаў па праспекце Дзяржынскага[1] (1970)[2]; эксперыментальныя школы з плавальнымі басейнамі ў Салігорску на 1600 (1966), Брэсце на 1200 навучэнцаў (1969), эксперыментальная школа на 40 класаў са спартыўнымі заламі і плавальным басейнам у мікрараёне Усход-1 (1979)[2], забудова вул. Сямашкі, ГПТВ-40 кінамеханікаў (1979) у Мінску[2], серыі тыпавых праектаў школьных будынкаў рознай умяшчальнасці для масавага будаўніцтва (1960—1981)[2], дзіцячая школа мастацтваў у г. Нароўля, краязнаўчы музей у г. Касцюковічы і шмат іншых праектаў[1].
Аўтар васьмі навуковых работ па архітэктуры школьных будынкаў, шэрагу артыкулаў па абагульненні вопыту іх праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі[1].
Конкурсныя праекты
правіцьЭлкано Маркавіч удзельнічаў у складзе аўтарскага калектыва ў міжнародным конкурсе на праект эксперыментальнага жылога раёна ў паўднёва-заходняй частцы г. Масквы, у міжрэспубліканскім конкурсе (БССР і Літва) 1971 года на праект манумента ў гонар сумеснай барацьбы беларускіх і літоўскіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг., у рэспубліканскім конкурсе на праект помніка маці-патрыётцы Купрыянавай у г. Жодзіна, якому прысуджана 2-я прэмія[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны I ступені, медалямі. У аўтарскім калектыве ўзнагароджаны ганаровым дыпломам на Міжнародным конкурсе «Эксперыментальны раён на Паўднёвым захадзе Масквы» (1960), 2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект помніка Купрыянавай у Жодзіне (1973)[2].
Сям’я
правіцьМеў сына Уладзіміра, таксама архітэктара.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж К 90-летию со дня рождения Э. М. Гольдштейна 28.03.1923 — 28.07.2006
- ↑ а б в г д е ё ж Гольдштейн Элконо Маркович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Гальдштэйн Элкано Маркавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Гальдштэйн Элкано Маркавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Гольдштейн Элконо Маркович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)