Эрнст Аркадзевіч Ляўкоў

(Пасля перасылкі з Э. Ляўкоў)

Эрнст Аркадзевіч Ляўкоў (30 студзеня 1935, Мінск — 13 верасня 1996) — беларускі геолаг, краязнавец.

Эрнст Аркадзевіч Ляўкоў
Дата нараджэння 30 студзеня 1935(1935-01-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1996(1996-09-13) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў Мінску, з залатым медалём скончыў школу (1953) і паступіў на геолага-геаграфічны факультэт БДУ. Атрымаў дыплом з адзнакай па спецыяльнасці «геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў» (1958). 3 1958 у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце, з 1968 — загадчык сектара геалогіі чацвярцічных адкладаў, з 1974 — загадчык аддзела рэгіянальнай геалогіі. З 1977 у Інстытуце геалагічных навук АН БССР, у 1987 узначаліў лабараторыю геакартаграфавання (пазней — неагеадынамікі).

Доктар геолага-мінералагічных навук (1981), прафесар (1984). Член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў у Санкт-Пецярбургу (1994) і Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1994).

Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаваў на Беларусі рэгіянальную геалогію, рэльеф і карысныя выкапні. Звярнуў увагу на важную ролю тапанімікі пры рэканструкцыі гістарычнага мінулага. Даследаваў геалагічную будову і фарміраванне плошчы пашырэння дагістарычных крэменездабыўных шахт і майстэрань па апрацоўцы крэменю ў Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах.

Першыя 20 гадоў навуковай працы былі прысвечаны ў асноўным вывучэнню заканамернасцей фарміравання карысных выкапняў, звязаных з адкладамі кайназою (пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, гліны, карбанатная і фарбавая сыравіна, буры вугаль і інш.), і складанню прагнозаў для іх пошукаў. Матэрыялы для манаграфіі «Пески Белоруссии и их промышленное использование» (Мінск, 1961), напісанай у сааўтарстве, сталі асновай кандыдацкай дысертацыі, якую ён абараніў у 1965 годзе. Пад яго кіраўніцтвам складзены літолага-палеагеаграфічныя і іншыя карты па палеагене, неагене і антрапагене, многія з якіх пазней увайшлі ў Нацыянальны атлас Беларусі (2002). З удзелам Э. Ляўкова былі ўпершыню распрацаваны неатэктанічная карта і карта неатэктанічнага раянавання Беларусі маштабу 1:500000.

Э. Ляўкоў выканаў фундаментальныя даследаванні па літалогіі, стратыграфіі, неагеадынаміцы кайназою, распрацаваў новы фундаментальны напрамак у чацвярцічнай геалогіі — гляцыятэктоніку. У манаграфіі «Гляциотектоника» (Мінск, 1980) на багатым фактычным матэрыяле, сабраным у экспедыцыях па Беларусі, апісаў працэсы, звязаныя з уздзеяннем плейстацэнавых ледавікоў на горныя пароды, на фарміраванне радовішчаў карысных выкапняў, даследаваў механізм узнікнення ледавіковых дыслакацый і іх пашырэння па тэрыторыі і ў тоўшчы кайназойскіх адкладаў, паказаў сувязь такіх форм з геалагічнай будовай розных рэгіёнаў. У 1981 па гэтай манаграфіі Э. Ляўкоў абараніў у Маскве доктарскую дысертацыю.

Вучонага таксама цікавілі пытанні сейсмабяспекі тэрыторыі Беларусі, аховы прыроды, гісторыі геалагічнай навукі, геалагічнай адукацыі. Ідэі Э. Ляўкова ў галіне нэатэктонікі ляглі ў аснову міжнароднага праекта «Неагеадынаміка Балтыкі», які быў прыняты да распрацоўкі пры падтрымцы ЮНЕСКА.

Краязнаўчая і асветніцкая дзейнасць правіць

Э. Ляўкоў вывучаў культавыя камяні, рэлікты язычніцтва ў сучасных пакланеннях і ахвяраваннях каменю. Па выніках шматгадовага вывучэння культавых валуноў Беларусі напісаў кнігу «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны» (Мінск, 1992). Удзельнічаў у стварэнні Парка валуноў каля Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі, распрацаваў лекцыі для экскурсій па гэтым помніку прыроды, сам іх праводзіў для школьнікаў і студэнтаў.

Прэміі і ўзнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія Беларусі (1986) за распрацоўку і ўкараненне навуковых асноў геалогіі антрапагену і геамарфалогіі ў практыку геолагаразведачных работ.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
  • Гета // Навіны Беларускай акадэміі. 1991. 26 ліп.;
  • Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992.

Зноскі

Літаратура правіць