Юбілейная капліца (Мінск)
Юбілейная капліца — рымска-каталіцкая капліца ў Мінску, збудаваная ў 1826 годзе ў гонар 1500-годдзя Нікейскага сабору. Знішчана за савецкім часам.
Славутасць | |
Юбілейная капліца | |
---|---|
![]() Юбілейная капліца, здымак пач. XX ст. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Дата заснавання | 1826 |
Дата пабудовы | 1826 |

Месцілася на Юбілейная плошчы (плошча атрымала сваю назву ад імя капліцы) прыкладна на тым месцы, дзе цяпер стаіць крама «Тэхніка ў быце»[1].
Гісторыя
правіцьУ 1825 годзе ў свеце ўрачыста адзначаўся юбілей Нікейскага (Усяленскага) сабора, які зацвердзіў галоўныя дагматы і сімвалы хрысціянства. Рымскі Папа Леў XII абвясціў гэты год юбілейным, аднак у беларускіх касцёлах свята адзначалі ў наступным годзе. Менавіта тады на ўскраіне Мінска ўзвялі сціплы помнік-капліцу[2].
Капліца не пацярпела ў Другую сусветную вайну, знішчана савецкімі ўладамі пасля 1947 года.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры класіцызму, уяўляла сабой квадратны пастамент з круглай калонай, завершанай крыжам.
Галерэя
правіць- Старыя здымкі
-
М. Астанковіч, 1903
-
1917
-
1917
-
1947
Зноскі
- ↑ Юбілейная плошча // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. С. 31
- ↑ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 108
Літаратура
правіць- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.