Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбіле́йны меда́ль «Со́рак гадо́ў Перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941-1945 гг.» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 красавіка 1985 года ў адзначэнне 40-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. Аўтары малюнка медаля — мастакі А. Г. Мірашнічэнка і В. А. Ермакоў.
Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 12 красавіка 1985 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | каля 11 268 980 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | ||
Малодшая |
Медаль «За перамогу над Японіяй» Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (Беларусь) |
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палажэнне аб медалю
правіцьЮбілейным медалём «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджваюцца:
- усе ваеннаслужачыя і асобы вольнанаёмнага складу, якія прымалі ў шэрагах Узброеных Сіл Саюза ССР удзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны,
- партызаны Вялікай Айчыннай вайны,
- удзельнікі савецкага падполля,
- а таксама іншыя асобы, узнагароджаныя медалямі
- Усе асобы, узнагароджаныя наступнымі медалямі:
Асобам, якія ўзнагароджаны медалямі «За абарону ...», уручаецца медаль з надпісам на адваротным боку «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ», а асобам, узнагароджаным медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» — з надпісам на адваротным боку «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА».
Парадак нашэння
правіцьЮбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля юбілейнага медалю «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
Апісанне медаля
правіцьЮбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя. Края медаля абрамлены борцікам.
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з трыма падоўжнымі вузкімі чорнымі палоскамі, якія чаргуюцца з чатырма вузкімі палоскамі аранжавага колеру і адной — чырвонага колеру шырынёй 10 мм. Краю стужкі акантаваны вузкімі зялёнымі палоскамі. Такім чынам, левая палова стужкі паўтарае ў мініяцюры малюнак стужкі ордэна Славы.
Аверс
правіцьНа адным боку медаля на фоне пяціканцовай зоркі, лаўровых галін і агнёў святочнага салюту ў гонар Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне размешчаны выявы скульптурнай групы салдата, рабочага, калгасніцы і Спаскай вежы Маскоўскага Крамля; у верхняй частцы даты «1945» і «1985».
Рэверс
правіцьНа адваротным боку медаля размешчаны: у верхняй частцы па акружнасці надпіс «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА», у сярэдзіне — надпіс «40 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.», у ніжняй частцы — рэльефная выява сярпа і молата над стужкай. На медалях, адчаканеных для ўзнагароджання замежных грамадзян, надпісы на рэверсе медаля — «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА» адсутнічаюць.
Літаратура
правіць- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 50—51. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 18—20, 55.
Спасылкі
правіцьГл. таксама
правіць- Нагрудны знак «25 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне»