Адкрыць галоўнае меню

Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Юбіле́йны меда́ль «70 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 студзеня 1988 года[1] ў адзначэнне 70-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медаля — мастак А. Б. Жук.

Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
70 years saf rib.png 70YSAF.jpg
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Параметры дыяметр — 32 мм
Дата заснавання 28 студзеня 1988
Колькасць узнагароджанняў каля 9 842 160
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Малодшая ўзнагарода Юбілейны медаль «50 гадоў савецкай міліцыі»
Commons-logo.svg Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» на Вікісховішчы

Палажэнне аб медалюПравіць

Юбілейным медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» ўзнагароджваюцца:

Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым баку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «60 гадоў Узброеных Сіл СССР».

Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 9 842 160 чалавек.

Апісанне медаляПравіць

Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным баку медалі, у цэнтральнай яго частцы, размешчаны профільныя пагрудныя малюнкі лётчыка, марака і салдата сухапутных войскаў, звернутыя налева. Па акружнасці медалі праходзяць лаўровыя галіны. У верхняй частцы аверса медаля — выява пяціканцовай зоркі з сярпом і молатам у цэнтры, у ніжняй — размешчаныя ў два радкі лічбы «1918» і «1988».

На адваротным баку ў пяць радкоў размешчана надпіс «70 ЛЕТ ВООРУЖЁННЫХ СИЛ СССР». Ніжэй надпісы — лаўра-дубовы вянок.

Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру шырынёй 24 мм. Края стужкі акантаваны зялёнымі палоскамі. Пасярэдзіне стужкі падоўжная палоска блакітнага колеру, і дзве палоскі залацістага колеру па абодва бакі ад блакітнай.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 246—247. — ISBN 5-7062-0111-0.

СпасылкіПравіць