Юбілейны медаль «80 год беларускай міліцыі»
Юбіле́йны меда́ль «80 год белару́скай мілі́цыі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 31 студзеня 1997 г.
Юбілейны медаль «80 год беларускай міліцыі» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца |
1. Асобы начальніцкага і радавога складу міліцыі, якія дасягнулі значных вынікаў у службовай дзейнасці; 2. асобы начальніцкага і радавога складу іншых службаў і падраздзяленняў МУС, вайскоўцы ўнутраных войскаў (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай службы), якія актыўна спрыяюць органам міліцыі ў іх дзейнасці; 3. асобы начальніцкага складу, звольненыя з органаў унутраных спраў у запас або адстаўку з выслугай 20 і больш гадоў; 4. грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аказваюць актыўнае садзейнічанне міліцыі ў выкананні ўскладзеных на яе задач; 5. замежныя грамадзяне, якія актыўна спрыяюць развіццю і ўмацаванню сувязей паміж праваахоўнымі органамі. |
||
Падставы ўзнагароджання | У гонар беларускай міліцыі. | ||
Дата заснавання | 31 студзеня 1997 | ||
Статус | уручаецца | ||
Старэйшая | медаль «За бездакорную службу» | ||
Малодшая | юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» |
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Правіць
Медаль прысуджаецца ў гонар беларускай міліцыі.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:
- Асобы начальніцкага і радавога складу міліцыі, якія дасягнулі значных вынікаў у службовай дзейнасці;
- асобы начальніцкага і радавога складу іншых службаў і падраздзяленняў МУС, вайскоўцы ўнутраных войскаў (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай службы), якія актыўна спрыяюць органам міліцыі ў іх дзейнасці;
- асобы начальніцкага складу, звольненыя з органаў унутраных спраў у запас або адстаўку з выслугай 20 і больш гадоў;
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аказваюць актыўнае садзейнічанне міліцыі ў выкананні ўскладзеных на яе задач;
- замежныя грамадзяне, якія актыўна спрыяюць развіццю і ўмацаванню сувязей паміж праваахоўнымі органамі.