Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»
юбілейны медаль
Юбіле́йны меда́ль «90 год о́рганам дзяржа́ўнай бяспе́кі Белару́сі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | не ўручаецца | ||
Дата заснавання | 16 кастрычніка 2007 | ||
Статус | юбілейны медаль | ||
![]() |
Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 520 ад 16 кастрычніка 2007 года[1] да 90-й гадавіны органаў дзяржаўнай бяспекі СССР.
Прадстаўленне да ўзнагароды
правіцьПрава на ўзнагароджанне мелі:
- Вайскоўцы органаў дзяржаўнай бяспекі, падпарадкаваных ім падраздзяленняў і арганізацый (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці;
- Ветэраны органаў дзяржаўнай бяспекі (за якіх хадайнічае Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў КДБ «Гонар»), службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі.