Юдаль Пэн
Юдаль Моўшавіч (Іегуда Майсеевіч) Пэн[1] (за савецкім часам таксама Юрый; ідыш: יודל פּען — Юдл Пэн[2]; 24 мая (5 чэрвеня) 1854, Новааляксандраўск, Віленская губерня — ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937, Віцебск) — беларускі[3] мастак-жывапісец яўрэйскага паходжання, педагог.
Юдаль Пэн | |
---|---|
ідыш: יודל פּען | |
| |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1854 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1937 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Павел Пятровіч Чысцякоў |
Уплыў на | Восіп Цадкін і Хаім Майсеевіч Ліўшыц |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЮдаль Пэн нарадзіўся 24 мая (5 чэрвеня) 1854 года ў горадзе Новааляксандраўск[4] (цяпер Зарасай, Літва) у беднай шматдзетнай яўрэйскай сям’і[5]. Артадаксальная сям’я лічыла грахоўнай цягу да малявання, але хлопчык працягваў свае спробы. Згодна рэлігійнай традыцыі, ён не маляваў у суботы, гэта ж замінала яму вырашыцца на атрыманне прафесійнай адукацыі[4]. Рана асірацеў, з 1867 года працаваў чаляднікам маляра ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). У 1879 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, у 1880 годзе паступіў у Акадэмію мастацтваў[4]. Вучыўся ў Паўла Чысцякова. Па заканчэнні Акадэміі (1886) жыў у Дзвінску і Рызе.
У 1898 годзе пасяліўся ў Віцебску і адкрыў там прыватную Школу малявання і жывапісу (1897—1918)[4] — першае ў Расійскай імперыі яўрэйскае мастацкае вучылішча. Вучнямі Пэна былі Восіп Цадкін, Лазар Лісіцкі, Ілля Мазель, Яфім Мінін, Леў Лейтман, Аскар Мешчанінаў, Марк Шагал, Саламон Юдовін, Давід Якерсон. Пры савецкай уладзе на аснове школы Пэна Маркам Шагалам было створана Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. У 1922 годзе Пэн стаў прарэктарам па навучальнай частцы і сябрам праўлення, аднак праз год па прыходзе новага дырэктара Міхаіла Керзіна ён сышоў з пасады[6]. Пачаў на палову стаўкі выкладаць маляванне ў механічным тэхнікуме, прыватна займаўся з сваімі вучнямі. У 1927 годзе Пэну было прысуджанае званне Заслужанага яўрэйскага мастака.
Апошнія гады жыцця амаль не браў вучняў, але працягваў працаваць. Мастак быў забіты ў сваёй віцебскай хаце ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937 года. Дакладныя абставіны забойства не высветленыя дагэтуль. Паводле афіцыйнай версіі, быў забіты сваякам з сям’і Файнштэйн з мэтай авалодання спадчынай[7]. Забойцы атрымалі ад 2 да 10 гадоў зняволення[7]. Паводле некаторых версій, да забойства мог быць датычны НКУС. Прычынай забойства маглі быць сувязі з Маркам Шагалам і планы з’ехаць з краіны[8].
Пахаваны на Старасямёнаўскіх могілках Віцебска.
Творчасць
правіцьТворчасць Пэна дастаткова слаба вывучана, вядома крыху больш за 200 яго карцін, якія складаюць толькі малую частку з усяго таго, што было створана мастаком[9]. Як мастак Пэн пачаў з пейзажаў («Вуліца ў Віцебску», канец 1890-х гг.), Аднак у 1900-х гадах звярнуўся, галоўным чынам, да малюнку побыту яўрэйскай беднаты (карціны «Развод», 1907, «У пярэднім пакоі ў пана», створана да 1912; «У пякарні» — 1918), а таксама падзей 1905 («Пасля забастоўкі»), імкнучыся спалучаць глыбіню псіхалагічных характарыстык і манументалізацыі вобразаў, дэталёвае прайграванне натуры і мастацкае абагульненне. Асабліва ўражлівыя карціны-партрэты (дакладней — партрэты ў інтэр’еры), у якіх Пэн увасобіў у звыклым для іх асяроддзі пэўныя чалавечыя тыпы («Стары салдат», 1902; «Сляпы музыка», канец 1910-х гг., «Сват», 1926) або характары («Стары рабін», «Дзяўчына ў белым», абедзве — да 1907 г.). Звычайна ў партрэтах абагульнены душэўны стан чалавека: матчын туга («Ліст з Амерыкі», 1913), пакора лёсу («Стары кравец», 1910-я гг.), поўная глыбокай пашаны засяроджанасць («За ранішнім лістом Талмуда» — партрэт Т. Каплана, каля 1910 г.) і да т. п[4].
Тэмы палотнаў мастака з’яўляецца максімальна рэалістычнымі і па-жыццёва прыземленымі. Самыя любімыя сюжэты карцін Пэна — партрэты ў інтэр’еры (пераважна з жыцця местачковых яўрэяў). Любоўна выпісваючы дэталі, ён часта стылізаваў свае рэчы пад класіку «рэмбрандтаўскага» 17 стагоддзя[10].
Памяць
правіць- Пасля смерці Пэна ў Віцебску была створаная яго галерэя жывапісу. Цяпер працы Пэна захоўваюцца ў Віцебскім мастацкім музеі і Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
- У 1999 і 2004 годзе былі выпушчаныя паштовыя маркі Беларусі, прысвечаная Пэну.
- 1 сакавіка 2007 года ў Віцебску ў гонар Юдаля Пэна была адкрытая мемарыяльная дошка[11] на месцы дома, дзе ён жыў і працаваў з 1897 па 1937 год[12].
Галерэя
правіць-
Талмудзіст
-
Развод, 1910
-
Гадзіншчык, 1914. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
-
Стары шавец, 1910-я
-
Партрэт Алены Якерсон, 1919
-
Партрэт Язэпа Туржанскага, 1910-я. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
-
Партрэт невядомага, 1917. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
-
Снеданне, аўтапартрэт, 1932. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
-
Домік з козачкай, 1920-я. Кардон, алей. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
-
Аўтапартрэт з Музай і Смерцю. 1924. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
-
Аўтапартэт на паштовай марцы Беларусі, 2004
Зноскі
- ↑ Варыянты напісання імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13, Мн., 2001, С.154
- ↑ Асобныя карціны мастак падпісваў па-яўрэйску (на ідышы) — יודל פּען (Юдл Пэн), напрыклад «Стары шавец». На сучасным іўрыце імя Юдаль адпавядае імю Іегуда.
- ↑ Ліст без даты да Д. А. і А. А. Якерсонаў. У канцы ліста мастак падпісваецца Ваш верный поданный белорусский художник Ю. М. Пэн. Крыніца: Ю. М. Пэн, Научно-популярное издание, Мн., 2006, С.173
- ↑ а б в г д Иегуда Пэн, «первый в Витебске» (руск.)
- ↑ Иегуда Пэн Архівавана 11 студзеня 2012. (руск.)
- ↑ Юдель Пэн (руск.). artchive.ru. Праверана 11-11-2019.
- ↑ а б Кто все-таки убил Пэна? Малоизвестные факты о громком преступлении в Витебске (руск.)(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2019. Праверана 11-11-2019.
- ↑ Сергей Трефилов. НКВД зверски убил учителя Шагала Юделя Пэна, когда он решил отдать свои картины за границу? (руск.). kp.by. Праверана 11-11-2019.(недаступная спасылка)
- ↑ Иегуда Пэн Архівавана 11 студзеня 2012. (руск.)
- ↑ ПЭН, ИЕГУДА (ЮРИЙ) МОИСЕЕВИЧ (руск.) // Энцыклапедыя «Кругасвет»
- ↑ Мемарыяльная дошка Ю. М. Пэну
- ↑ У Віцебску ўшанавалі Пэна
Літаратура
правіць- Вакар Л. Пра інсітны пачатак творчасці Юдэля Пэна і Марка Шагала. / Л. Вакар // Мастацтва. — 1996. — № 5. — с. 16.
- Гулідава Н. Людзі і рэчы ў работах Ю. Пэна / Н. Гулідава // Мастацтва. — 2000. — № 9. — с. 24 — 27.
- Калініна Т. Ён ніколі не быў жанаты, не меў сваіх дзяцей. Школа і вучні сталі мэтай яго жыцця…: Да 150-годдзя з дня нараджэння мастака, педагога Ю. М. Пэна (1854—1937) / Т. Калініна // Настаўніцкая газета. — 2004. — 22 мая. — с. 7.
- Кегелеў Ю. Як мы рэстаўравалі Пэна: 5 чэрвіня — 150 год з дня нараджэння Юдаля (Іегуды) Пэна (1854—1937), выдатнага жывапісца і педагога / Ю. Кегелеў // Культура. — 2004. - 5—11 чэрвеня (№ 23). — с. 15.
- Шишанов В. В неразобранном виде… // Витебский проспект. 2006. № 2. 12 янв. — С. 3. [1]
- Шишанов В. Материалы о Ю.М. Пэне в РГАЛИ / В. Шишанов // Малевич. Классический авангард. Витебск – 11: [альманах / ред. Т. Котович]. – Минск: Экономпресс, 2009. – С.42-55. [2]
- Шишанов В. Об утраченном портрете Марка Шагала работы Юрия Пэна // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2006. № 14. — С. 110—111.[3]
- Шишанов, В. А. Юрий Пэн: штрихи к биографии / В. А. Шишанов // Современные проблемы развития художественного образования и визуальных искусств" (к 100-летию Витебского народного художественного училища): материалы международной научно-практической конференции, Витебск, 20-21 декабря 2018 г. — Витебск, 2018. — С. 7-10.
- Мясоедова, С. Школа Юрия Пэна: дата открытия и адреса/ С. Мясоедова, В. Шишанов // Віцебскі край: матэрыялы VІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 19 лістапада 2020 г., Віцебск. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2021. – Т. 6. – С. 326–333, 430–431.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юдаль Пэн
- 20 фактаў пра настаўніка Шагала Юдаля Пэна, які скардзіўся на хамскае абыходжаньне Масквы // сайт «Радыё Свабода», 05 чэрвеня 2019
- «Зразалі з падрамнікаў, скручвалі ў рулёны». Як на пачатку вайны зь Віцебску вывозілі ўнікальную калекцыю настаўніка Шагала // сайт «Радыё Свабода», 22 чэрвеня 2019
- Шишанов, В. А. Штрихи к биографии Юрия Пэна
- Мясоедова, С. Школа Юрия Пэна: дата открытия и адреса/ С. Мясоедова, В. Шишанов // Віцебскі край: матэрыялы VІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 19 лістапада 2020 г., Віцебск. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2021. – Т. 6. – С. 326–333, 430–431.
- Шишанов, В. Школе Пэна — 120 лет / В. Шишанов // Витебские вести. — 2018. — № 113. — 4 окт. — С. 22.
- Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941 Архівавана 30 кастрычніка 2008.. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.