Юдзіта Чэшская (каралева Венгрыі)
Юдзіта Пржэмыслаўна, або Юдзіта Чэшская, (чэшск.: Judita Česká, Judita Přemyslovna), (каля 1202 — 2 чэрвеня 1230 года) — чэшская прынцэса з роду Пржэмыславічаў, дачка караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I і Канстанцыі Венгерскай, жонка герцага Карынтыі Бернарда.
Юдзіта Чэшская Judita Česká | ||
| ||
---|---|---|
1213 — 1230 | ||
Папярэднік | Агнеса Бабенберг | |
Пераемнік | Агнеса Меранская | |
Веравызнанне | хрысціянства | |
Нараджэнне | 1201 | |
Смерць | 2 чэрвеня 1230 | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Пржамысловічаў | |
Бацька | Пржэмысл Отакар I | |
Маці | Канстанцыя Венгерская[d] | |
Муж | Бернард | |
Дзеці | Philip of Carinthia[d] і Ульрых III |
ПаходжаннеПравіць
Юдзіта была старэйшай дачкой караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I і яго другой жонкі Канстанцыі Венгерскай. Па бацькаўскай лініі яна даводзілася ўнучкай чэшскаму князю Уладзіславу II, удзельніку Другога крыжовага паходу, які атрымаў у 1158 годзе спадчынны каралеўскі тытул ад Фрыдрыха Барбаросы за ўдзел у яго паходах, і Юдзіце Цюрынгскай. Па матчынай лініі была ўнучкай караля Венгрыі Белы III і антыяхійскай князёўны Агнесы.
Шлюб і дзеціПравіць
У 1213 годзе Юдзіта выйшла замуж за герцага карынтыйскага Бернарда. Сярэдневяковы храніст Іаан з Віктрынга, які быў капеланам і сакратаром у Генрыха Харутанскага, звязваў іх шлюб з рамантычнай гісторыяй пра каханне з першага позірку.
За гады шлюбу ў Юдзіты і Бернарда нарадзілася чацвёра дзяцей:
- Ульрых III (герцаг Карынтыі)
- Філіп
- Маргарыта
- Бернард
Верагодна, Юдзіта памерла пры родах сына Бернарда ў 1230 годзе.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Žemlička J., Počátky Čech královských 1198—1253, Praha 2002.