Юдзіта Чэшская (княгіня Польшчы)
Юдзіта Чэшская (1056/1058 год — 25 снежня 1086) — чэшская князёўна з дынастыі Пржэмыславічаў, у замужжы княгіня польская.
Юдзіта Чэшская | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
1056[1] |
Смерць |
25 снежня 1086 |
Месца пахавання | |
Род | Пржэмысловічы |
Бацька | Ураціслаў II |
Маці | Адэлаіда Венгерская |
Муж | каля Уладзіслаў I Герман[2] |
Дзеці | Баляслаў III Крывавусты і Збігнеў[3] |
Веравызнанне | хрысціянства |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сям’яПравіць
Юдзіта была другой з чатырох дзяцей чэшскага князя Ураціслава II ад яго другой жонкі Адэлаіды Венгерскай, дачкі караля Венгрыі Андраша I[4][5]. Яна была названа ў гонар бабулі па бацькавай лініі Юдыт фон Швейнфурт, якая памерла неўзабаве пасля яе нараджэння. Іншымі дзецьмі былі Бржэціслаў II, Людміла (пазней манашка) і Ураціслаў, які загінуў у баі ў маладым узросце.
Дзядзька Юдзіты, князь Спытыгнеў II, памёр у 1061 годзе, і яго спадчыннікам стаў яго брат Ураціслаў II. У 1062 годзе — праз год — герцагіня Адэлаіда памерла. Герцаг Ураціслаў II паўторна ажаніўся ў 1063 годзе са Святаславай, дачкой князя Казіміра I Польскага. Ад гэтага шлюбу ў Юдзіты было пяць зводных братоў і сясцёр: Баляслаў Оламаўцкі, які памёр незадоўга да свайго бацькі, Баржывой II, Уладзіслаў I, Сабеслаў I Ольдржых і Юдзіта, у будучым жонка графа Вірпехта II з Гройча, бургграфа Магдэбурга.
ШлюбПравіць
У 1080 годзе Юдзіта выйшла замуж за польскага князя Уладзіслава I Германа (пляменніка сваёй мачахі), каб умацаваць нядаўна створаны чэшска-польскі саюз. Паводле звестак тагачасных гісторыкаў, княгіня Юдзіта займалася дабрачыннасцю, дапамагала бедным, паляпшала ўмовы ўтрымання зняволеных. Пасля амаль пяці гадоў бяздзетнага шлюбу ўзрасла неабходнасць у спадчынніку:
Паколькі яна была бясплодная — яна са слязьмі малілася Богу кожны дзень, прыносіла ахвяры, дапамагала ўдовам і сіротам, таксама шчодра адорвала золатам і срэбрам кляштары, загадвала святарам маліцца святым і ласцы Божай паслаць ёй дзіця.
10 чэрвеня 1085 года Юдзіта з мужам прысутнічала на каранацыі свайго бацькі, князя Ураціслава II, каралеўскай каронай. Праз год, 20 жніўня 1086 года, яна нарадзіла доўгачаканага сына і спадчынніка, будучага Баляслава III Крывавустага. Аднак герцагіня не адышла ад наступстваў родаў і праз чатыры месяцы, 25 снежня, памерла.
Праз тры гады, у 1089 годзе, яе муж другі раз ажаніўся з удавой дзядзькі Юдзіты, караля Шаламана Венгерскага, Юдыт Нямецкай, якая стала вядомая як Сафія Польская, каб адрозніваць яе ад першай жонкі Уладзіслава.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Judith of Bohemia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Bohemia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2012.
- ↑ Complete Genealogy of the Premyslid dynasty (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 8 чэрвеня 2012.